«Кніга Іова», або «Кніга Ёва» (іўр.: סֵפֶר אִיוֹב Сеф́ер Ёў; лац.: Liber Iob; стар.-грэч.: Ιώβ)— частка Бібліі (Старога Запавету).

Кніга Іова (סֵפֶר אִיוֹב)

Іоў і яго сябры. І. Рэпін, 1869
Раздзел: Вучыцельныя кнігі
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Мясцовасць: зямля Уц
Папярэдняя (Танах): Мішлей
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга Эсфір
Наступная: Псалтыр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Кніга Іова» расказвае пра безабароннасць чалавека ў свеце. Гэта глыбока філасофскі твор. Д'ябал спрачаецца з Богам, ці сапраўды Іоў верны Богу: неабходна праверыць яго вернасць. Бог дазваляе гэта. I вось у героя паміраюць дзеці, усе родзічы, гіне жывёла. Ён ужо не багаты чалавек, не шэйх племені, не бацька. Але ўсё роўна Іоў праслаўляе Бога. Тады д'ябал пасылае на яго цяжкую хваробу. Іоў пакутуе ад несправядлівасці, скардзіцца, плача. Усё ж ён даказвае сваю вернасць Богу, а галоўнае, бескарыслівасць веры. Д'ябал пераможаны. Усё да Іова вяртаецца, ён жыве сто сорак гадоў.

Мова твора надзвычай архаічная, напоўнена метафарамі, шмат якія словы не сустракаюцца больш нідзе.

«Кніга Іова» падводзіць рысу пад цэнтральнай для літаратуры Старажытнага Усходу праблемай сэнсу жыцця. Уплыў кнігі адчуваецца ва У. Шэкспіра, Ё. Гётэ, Ф. Дастаеўскага.

Біблія Францыска Скарыны правіць

Усяго захавалася 15 экземпляраў кнігі, з іх 5 поўных. Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай, назвай кнігі і чатырохрадковымі вершамі. На першым аркушы прадстаўлена «Предъсловие в книгу Иов», у якім асветнік распавядае пра значэнне кнігі і анатуе яе змест. Пасля даецца тэкст кнігі, а на перадапошнім аркушы — пасляслоўе, у якім указваецца выдаўца, месца друкавання («у старом месте Празском»), а таксама час выхаду кнігі ў свет.

Пераклады правіць

Літаратура правіць

  • Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.

Спасылкі правіць