Адкрыць галоўнае меню
Гравюра «Хвастанне Іова»

Кніга ІоваКнига светого Иова починается еже словеть Иовъ») — другое вядомае пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 10 верасня 1517 года.

Змест

Змест кнігіПравіць

Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай, назвай кнігі і чатырохрадковымі вершамі. На першым аркушы прадстаўлена «Предъсловие в книгу Иов», у яким асветнік распавядае пра значэнне кнігі і анатуе яе змест. Пасля даецца тэкст кнігі, а на перадапошнім аркушы — пасляслоўе, у якім указваецца выдаўца, месца друкавання («у старом месте Празском»), а таксама час выхаду кнігі ў свет.

Друкарскія асаблівасці выданняПравіць

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Выданне кнігі вядома ў двух варыянтах. У адным з варыянтаў тытул зменшаны на другім аркушы, адварот якога пусты, а прамова адсутнічае. Фармат усіх выданняў — у чвэрць аркуша, аб'ём — 52 аркушаў (апошні аркуш пусты), якія сабраны ў 6 сшыткаў (у першым і апошнім сшытках на 10 аркушаў, у астотніх па 8). Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. У мастацкай аздобе выдання выкарыстаны две аднолькавыя гравюры (на першым і чацвертым аркушы, у другім вырыянце — гравюра на першым аркушы адсутнічае), застаўка, 46 ініцыялаў, надрукаваных з 34 дошак. На першым аркушы (у другім варыянце на другой старонке) змешчана віньетка, якая таксама ёсць у выдадзенай раней Псалтыры. У верхняй частцы аркушаў калонтытулы «Книга» (адваротны бок) і «Светого Иова» (верхні бок).

Усяго захавалася 15 экзэмпляраў кнігі Іава, з іх 5 поўныя. Варыянт з пустым апошнім аркушам вядомы толькі ў адным экзэмпляры.

ЛітаратураПравіць

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3

СпасылкіПравіць