Кніга Ісуса Навіна (Скарына)
Кніга Ісуса Навіна («Книги Ісуса Навина еже от евреи называются Егошуа бин нунъ») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 20 снежня 1518 года.
Змест кнігі
правіцьВыданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька в книги Исуса сына Навина», пасля друкуецца асноўны тэкст кнігі, а на апошнім аркушы — пасляслоўе.
Друкарскія асаблівасці выдання
правіцьКніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб’ём — 48 аркушаў, якія сабраны ў 6 сшыткаў. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім боку аркуша ўверсе справа. Выданне ўпрыгожана тытульнай гравюрай «Пераход цераз Іардан», застаўкай і 27 ініцыяламі. На застаўцы выявы сірэн з рыбінымі хвастамі і гербавым шчытом «зацьмення сонца».
Захавалася 10 экзэмпляраў кнігі Ісуса Навіна, з іх толькі адзін поўны.
Літаратура
правіць- Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга Ісуса Навіна (Скарына)