Апостал (кніга)

(Пасля перасылкі з Кніга Апостал)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

кніга «Апостал», «Дзяянні і пасланні апосталаў» — ананімны раннехрысціянскі твор, уключаны ў склад Новага запавету Бібліі пасля тэкстаў кананічных евангелляў.

«Апостал», надрукаваны Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам (1564)
«Апостал», аддрукаваны Іванам Фёдаравым у 1574 годзе ў Львове

У гэтым помніку расказваецца аб распаўсюджванні хрысціянства пасля смерці Ісуса Хрыста. У цэнтры яго першай часткі дзейнасць іерусалімскіх вучняў Хрыста, у другой частцы — пропаведзь апостала Паўла, выказаная ў форме яго 14 пасланняў да розных асоб і народаў. Аўтар гэтага царкоўнага помніка (а ім, хутчэй за ўсё, з’яўляецца адна і тая ж асоба, што склада і Евангелле ад Лукі) выкарыстаў пісьмовыя крыніцы, напісаныя рознымі аўтарамі, літаратурна іх апрацаваў і дапоўніў, не дамогшыся, аднак, поўнага адзінства, не ўнікнуўшы ўсіх супярэчнасцей паміж асобнымі часткамі. Пытанне аб часе складання кананічнага тэксту «Апостала» спрэчнае. Артадаксальная багаслоўская літаратура адносіць яго да 2-ой пал. 1 ст. «Апостал» з’яўляецца важнай крыніцай для вывучэння гісторыі ранняга хрысціянства.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 183.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць