«Кніга Бобы Фета» (англ.: The Book of Boba Fett) — амерыканскі фантастычны інтэрнэт-тэлесерыял, створаны для патокавага сэрвіса «Disney+[en]». Серыял з’яўляецца часткай франшызы «Зорныя войны» і спін-офам серыяла «Мандалорац». Серыял апавядае пра прыгоды Бобы Фета[en] і Фенек Шанд[en], якія намагаюцца зрабіць сабе імя ў крымінальным свеце галактыкі, захапіўшы тэрыторыю, якая калісь належала Джабе Хату[en]. Падзеі серыяла разгортваюцца паралельна з іншым спін-офам «Мандалорца» — серыялам «Асока[de]».

Кніга Бобы Фета
англ.: The Book of Boba Fett
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], adventure television series[d] і драматычны тэлесерыял[d]
Стваральнік Джон Фаўро
Заснавана на Зорныя войны
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 7
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Джон Фаўро, Дэйв Філоні[d], Роберт Радрыгес і Кэтлін Кенэдзі[d]
Аператар
Месца здымак Лос-Анджэлес
Студыя Lucasfilm[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Disney+[d]
На экранах 29 снежня 2021 — 9 лютага 2022
Спасылкі
disneyplusoriginals.disney.com/… (англ.)
IMDb ID 13668894
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ролю Бобы Фета выканаў акцёр Тэмуэра Морысан[en], які ў 2002 годзе сыграў Джанга Фета, «бацьку» Бобы, у фільме «Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў», а пазней, у 2021 годзе, увасобіў на экране самога Бобу Фета ў другім сезоне серыяла «Мандалорац». Актрыса Мінг-На Вен[en], якая сыграла ў «Мандалорцы» наёмніцу Фенек Шанд[en], таксама вярнулася да сваёй ролі.

Першапачаткова гісторыю Бобы Фета планавалася раскрыць у асобным фільме па «Зорных войнах», аднак пасля касавага правалу фільма «Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» і поспеху «Мандалорца» кампанія «Lucasfilm[en]» пачала аддаваць перавагу інтэрнэт-серыялам. Аб патэнцыйным спін-офе «Мандалорца» ўпершыню было абвешчана ў лістападзе 2020 года. «Кніга Бобы Фета» была афіцыйна анансаваная ў снежні 2020 года.

Прэм’ера серыяла адбылася 29 снежня 2021 года. Серыял складаецца з сямі эпізодаў і будзе выходзіць штотыдзень да 9 лютага 2022 года.

Акцёрскі склад правіць

Зноскі

Спасылкі правіць