Адкрыць галоўнае меню

Кніга РуфКнига о Руфееже была баба Іосеова отца царя Давидова») — недатаванае пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет каля 1519 года.

Змест кнігіПравіць

На тытульным лісце змешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложена доктором Франциском Скориною изъ славнаго града Полоцька»), а на адвароце — прадмова: «Сказание доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги Руф прабабы Давидовы». На 2-8 аркушах выдадзены тэкст 4 раздзелаў кнігі, на апошнім аркушы — кароткае пасляслоўе.

Друкарскія асаблівасці выданняПравіць

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб'ём — 8 аркушаў, якія сабраны ў адзін сшытак. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя змешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Руф у полі» (тытульны ліст), застаўкай і 7 ініцыяламі. Застаўка змешчана перад асноўным тэкстам, на ёй выяўлены шчыт з зацьменнем сонца і сірэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх пражскіх выданнях. Ініцыялы змешчаны ў пачатку раздзелаў, прадмовы і пасляслоўя.

Захавалася 8 экзэмпляраў выдання.

ЛітаратураПравіць

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3


СпасылкіПравіць