Кніга Страшнага суда
«Кніга Страшнага суда», ці «Кніга Суднага дня» (англ.: Domesday Book) — збор матэрыялаў першай у сярэднявечнай Еўропе усеагульнага пазямельнага перапісу, праведзенай у Англіі ў 1085—1086 гадах па загадзе Вільгельма Заваёўніка. Матэрыялы перапісу ўяўляюць сабой беспрэцэдэнтную крыніцу звестак пра сацыяльнае, эканамічнае і дэмаграфічнае развіццё Англіі XI стагоддзя. У прыватнасці, даныя перапісу дазваляюць зрабіць выснову аб колькасці насельніцтва Англіі ў гэты перыяд. Але ў сілу няпоўнасці даных і выкарыстанні розных методык падліку рознымі аўтарамі яна вызначаецца вельмі па-рознаму, у інтэрвале ад прыкладна 1,3 да 2,5 млн чалавек[1]. Назва кнігі спасылаецца на біблейскі Судны дзень, калі ўсім людзям павінен быць прад'яўлены поўны спіс іх дзеянняў.
Зноскі
- ↑ Урланис Б. Ц. Рост населения в Европе. — М., 1941. Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Maitland, F. W. Domesday Book and Beyond Архівавана 25 верасня 2006..
- Stenton, F. Anglo-Saxon England. — Oxford, 1973.