Адкрыць галоўнае меню

Кніга Суддзяў — адна з частак Старога запавету, у якой апісваюцца падзеі двухсотгадовага перыяду гісторыі яўрэйскіх плямён пасля выхада іх з Егіпту (прыблізна 12—11 ст. да н.э.), які папярэднічаў фарміраванню раннефеадальнага рабаўладальніцкага Ізраільска-Іўдзейскага царства.

Кніга Суддзяў (ספר שופטים)

061.Samson Destroys the Philistines with an Ass' Jawbone.jpg

Самсон пабівае філістымлян аслінай сківіцай. Гравюра Гюстава Дарэ
Раздзел: Гістарычныя кнігі
Мова арыгінала: яўрэйская
Мясцовасць: Ізраіль
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга Ісуса Навіна
Наступная: Кніга Руф
Commons-logo.svg Кніга Суддзяў на Вікісховішчы

Паводле біблейскага падання, пасля Майсея і Ісуса Навіна старажытныя яўрэі не мелі пастаянных кіраўнікоў, таму часта падвяргаліся прыгнёту з боку суседніх народаў, зазнавалі шмат бед. Менавіта ў гэты перыяд іх гісторыі наступіла эпоха Суддзяў, якія арганізоўвалі народ на барацьбу са знешнімі ворагамі і ажыццяўлялі ўладкаванне ўнутрыплемяннога правапарадку. Іх улада не мела пастаяннай пераемнасці і не была самадзяржаўнай. Сваім зместам гэта кніга ахоплівае перыяд ад смерці Ісуса Навіна да першасвяшчэнніка Ільі, або да смерці суддзі Самсона. Іўдзейскае паданне называе складальнікам гэтай кнігі Бібліі прарока Самуіла. Мяркуюць, што яна апрацоўвалася на працягу значнага часу і завершана ў 6 ст. да н.э.[1]

Выданне СкарыныПравіць

Кніга Суддзяў (1519) была апошнім пражскім выданнем Ф. Скарыны, захавалася ў 9 асобніках. На тытульным аркушы змешчана тэматычная тлумачальная гравюра: «Самсон пресилный расторгал льва на пути». У канцы прадмовы Скарыны паўторана віньетка з выдання кнігі Іова, а на а. 4 — застаўка з прадмовы да кнігі Прытчы Саламона.[2]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 173.
  2. Скарына Ф.: Творы… С. 174.

ЛітаратураПравіць

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.173, 174. ISBN 5-343-00151-3.

СпасылкіПравіць