Кобрынскі павет (Расійская імперыя)
павет у Гродзенскай губерні Расійскай імперыі
Кобрынскі павет (руск.: Кобринский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў у 1795—1920 гадах. Цэнтр — Кобрын.
Кобрынскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Гродзенская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Кобрын | ||
Дата ўтварэння | 1795 | ||
Насельніцтва | 184,5 тыс. (1 897) | ||
Плошча | 5,3 тыс. км² | ||
Гісторыя
правіцьКобрынскі павет у складзе Слонімскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет адышоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай. У 1920 годзе павет адышоў Польшчы.
Насельніцтва
правіцьПаводле перапісу 1897 года ў павеце жыло 184,5 тысяч чалавек, у тым ліку ўкраінцаў — 79,6 %; яўрэяў — 13,7 %; рускіх — 3,1 %; палякаў — 2,2 %; беларусаў — 0,8 %. У павятовым горадзе Кобрыне жыло 10 408 чал.[1]
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ 1913 годзе ў павеце было 30 валасцей:[2]
- Антопальская воласць (цэнтр — м. Антопаль);
- Бездзежская воласць (цэнтр — с. Бездзеж);
- Блоцкая воласць (цэнтр — с. Ліпецк);
- Брашэвіцкая воласць (цэнтр — с. Брашэвічы);
- Верхалеская воласць (цэнтр — с. Навасёлкі);
- Валавельская воласць (цэнтр — с. Валавель);
- Варацэвіцкая воласць (цэнтр — с. Варацэвічы);
- Гарадзецкая воласць (цэнтр — м. Гарадзец);
- Драгічынская воласць (цэнтр — м. Драгічын);
- Дружылавіцкая воласць (цэнтр — с. Дружылавічы);
- Дзівінская воласць (цэнтр — м. Дзівін);
- Залеская воласць (цэнтр — с. Залессе);
- Збіражская воласць (цэнтр — с. Збірагі);
- Зёлаўская воласць (цэнтр — с. Зёлава);
- Іванаўская воласць (цэнтр — м. Іванава);
- Ілаская воласць (цэнтр — с. Грушава);
- Імянінская воласць (цэнтр — с. Аляксеевічы);
- Казішчанская воласць (цэнтр — с. Казішча);
- Макранская воласць (цэнтр — с. Макраны);
- Мотальская воласць (цэнтр — м. Моталь);
- Адрыжынская воласць (цэнтр — с. Адрыжын);
- Азяцкая воласць (цэнтр — с. Азяты);
- Асавецкая воласць (цэнтр — с. Восаўцы);
- Асаўніцкая воласць (цэнтр — в. Асаўніца);
- Падольская воласць (цэнтр — в. Ярэмічы);
- Прускаўская воласць (цэнтр — с. Чаравачыцы);
- Рагазнянская воласць (цэнтр — в. Хведкавічы);
- Сяхновіцкая воласць (цэнтр — в. Сцяпанкі);
- Стрыгаўская воласць (цэнтр — с. Стрыгава);
- Хомская воласць (цэнтр — м. Хомск)
Ураднікі павета
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Кобрин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.