Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве

Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве — беларуская арганізацыя студэнтаў вышэйшых школ Кракава ў 1900-03 г.

Створана па ініцыятыве С. Любіч-Маеўскага (старшыня) навучэнцамі кракаўскіх універсітэта, вышэйшай прамысловай і гандлёвай акадэмій. Ставіла за мэту вывучэнне стану гаспадаркі, асветы, культуры і веравызнанняў беларускай вёскі, узаемаадносін беларускіх сялян са шляхтай, уплыву на насельніцтва Беларусі русіфікацыі і паланізацыі. Падтрымлівала сувязь з Польскай партыяй сацыялістычнай (ППС)  (руск.), з украінскімі нацыянальнымі арганізацыямі на Галіччыне. Выдала адозву ў падтрымку стварэння ўкраінскага універсітэта ў Львове. У працы кола ўдзельнічалі прафесары Кракаўскага універсітэта Я. Бадуэн-дэ-Куртэне, Н. Цыбульскі, С. Лось.

Літаратура правіць

  • Каўка А. Шлях да бацькаўшчыны // Беларускі каляндар за 1985 г. Беласток, 1985.
  • Ляхоўскі У. Жыццяпіс Любіч-Маеўскага // Спадчына. 1994. № 1.
  • Ляхоўскі У. 3 гісторыі беларускага моладзевага руху // Супольнасць. 1998. № 5-6 (7-8).