Колеравая мадэль Пантон

Колеравая мадэль Пантон, або сістэма PMS (ад англ.: Pantone Matching System) — стандартызаваная сістэма падбору колеру, распрацаваная амерыканскай фірмай Pantone Inc у сярэдзіне XX ст. Выкарыстоўвае лічбавую ідэнтыфікацыю колераў выявы для паліграфіі друку як сумесевымі, так і трыяднымі фарбамі. Эталонныя пранумараваныя колеры надрукаваны ў спецыяльнай кнізе, старонкі якой веерападобна раскладваюцца.

Выявы колераў Pantone

Існуе мноства каталогаў узораў колераў Pantone, кожны з якіх разлічаны на пэўныя ўмовы друку. Напрыклад, для друку на мелаванай, немелаванай паперы, каталог для металізаваных фарбаў (бронза, срэбра) і г.д. Вытворца настойвае на тым, што «вееры» неабходна штогод замяняць, таму што за гэты час працэс выцвітання і сцірання выявы робіць колеры недакладнымі.

У жніўні 2007 года было абвешчана пра пагадненне аб куплі Pantone Inc кампаніяй X-Rite, адным з вядучых вытворцаў абсталявання і праграмнага забеспячэння для кіравання колераўзнаўленнем.

Спасылкі

правіць