Колін Фёрт
Колін Эндру Фёрт, CBE (англ.: Colin Andrew Firth; 10 верасня 1960, Грэйшот, Хэмпшыр) — брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання. Лаўрэат прэмій «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля» за фільм «Прамова караля».
Колін Фёрт | |
---|---|
Colin Firth | |
Дата нараджэння | 10 верасня 1960[1][2][…] (64 гады) |
Месца нараджэння | Грэйшот, Хэмпшыр, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Жонка | Livia Giuggioli[d][3] |
Дзеці | Will Firth[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000147 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1984 годзе ён зняўся ў тэлевізійным фільме «Дама з камеліямі» з удзелам Грэты Скакі і Бена Кінгслі. У 1989 ён зняўся ў галоўнай ролі ў фільме Мілаша Формана «Вальмон», экранізацыі эпісталярнага рамана «Небяспечныя сувязі» П’ера Амбруаза Франсуа Шадэрло дэ Лакло.
У шасцісерыйным тэлевізійным фільме вытворчасці BBC «Пыха і перадузятасць» па матывах аднайменнага рамана Джэйн Осцін Фёрт сыграў галоўную мужчынскую ролю — містэра Дарсі. Персанажа з такім жа імем ён сыграў у сучасным фільме пра пыху і перадузятасць — «Дзённіку Брыджыт Джонс».
Колін Фёрт жыве ў Італіі і Лондане. У 1997 г. ён жаніўся на Лівіі Гіджыёлі — італьянскім рэжысёры-дакументалісце, у іх двое сыноў. У Фёрта ёсць старэйшы сын Уіл ад актрысы Мэг Цілі, які пражывае са сваёй маці ў Канадзе і ЗША. У Коліна Фёрта ёсць сястра Кейт і малодшы брат Джонатан, які таксама стаў акцёрам.
За ўдзел у рэжысёрскім дэбюце Тома Форда «Самотны мужчына» Колін Фёрт быў удастоены прыза Венецыянскага кінафестывалю за найлепшую мужчынскую ролю і прэмію BAFTA як найлепшы акцёр. Быў намінаваны на суісканне прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю 2009 года, але прайграў у канчатковым выніку Джэфу Брыджэсу.
З 2002 года Фёрт з’яўляецца паслом арганізацыі, якая аказвае дапамогу краінам у стадыі развіцця «Oxfam». 1 снежня 2007 года, Колін Фёрт з жонкай Лівіяй адкрыў у Лондане магазін экалагічных тавараў ECO-AGE[4].
У чацвер 13 студзеня 2011 года на Алеі славы ў Галівудзе была адкрыта «зорка» з яго імем[5], а 16 студзеня Фёрт стаў лаўрэатам прэміі «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшы драматычны акцёр» за ролю ў фільме «Прамова караля». За гэту кінапрацу ён ужо атрымаў мноства ўзнагарод, а 18 студзеня Брытанская кінаакадэмія назвала яго імя ў ліку намінантаў на прэмію BAFTA у катэгорыі «Лепшы акцёр»[6], і 13 лютага ён, як і ў папярэднім годзе, атрымаў узнагароду BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[7]. 27 лютага 2011 года стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы акцёр»[8].
У красавіку 2011 года Колін Фёрт быў уключаны ў спіс 100 найбольш уплывовых людзей свету па версіі часопіса «Time».[9]
Пасля ён з’явіўся ў вобразе агента MI6 Біла Хэйдана ў фільме «Шпіён, выйдзі вон!», а таксама выканаў ролю сакрэтнага агента Гары Харта ў фільме «Кінгсман: Сакрэтная служба» (2014). Праз некалькі год зняўся ў працягу фільма «Кінгсман: Залаты пярсцёнак» (2017). У 2018 годзе Фёрт зняўся ў музычным фэнтэзійным фільме «Мэры Попінс вяртаецца», а ў наступным годзе зняўся ў ваенным фільме «1917», які атрымаў прэмію «Залаты глобус» як найлепшы драматычны фільм. Фільмы Фёрта сабралі больш за 3 мільярды долараў па ўсім свеце[10]. У 2011 годзе ён атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы, а таксама быў абраны адным з самых уплывовых людзей паводле версіі газеты Time[11].
Цікавыя факты
правіць- Колін Фёрт тройчы працаваў з акцёрам Томасам Сангстэрам у фільмах: «Любоў насамрэч» (у гэтым фільме на здымачнай пляцоўцы яны не сустракаліся), «Мая жудасная няня», «Апошні легіён».
- Фёрт піша мастацкую прозу. Яго першае апавяданне — «Кіраванне нічым» (англ.: The Department of Nothing).
Асабістае жыццё
правіцьУ 1989 годзе Фёрт пачаў сустракацца з Мег Цілі, сваёй партнёркай па фільме Вальмон. У 1990 годзе ў іх з'явіўся сын, Уільям Джозеф Фёрт. Колін і цяпер падтрымлівае сувязь са сваім сынам і з астатнімі дзецьмі Цілі, для якіх ён з'яўляўся айчымам. У 1994 годзе, пасля разрыву з Цілі, у Фёрта пачаліся адносіны з партнёркай па фільме «Пыха і перадузятасць», Джэніфер Эль. Іх раман доўжыўся год. Цяпер Колін Фёрт жанаты на Лівіі Джыўджыёлі, італьянскім прадзюсары і рэжысёры. У іх двое сыноў, Лука і Матэа.
Фільмаграфія
правіцьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Любоў насамрэч | Love Actually | Джэймі |
Узнагароды
правіць- 1998 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно — «Закаханы Шэкспір»
- 2001 — Еўрапейская кінапрэмія — прыз глядацкіх сімпатый найлепшаму еўрапейскаму акцёру — «Дзённік Брыджыт Джонс»
- 2009 — Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю — «Самотны мужчына»
- 2009 — Кубак Вальпі за найлепшую мужчынскую ролю — «Самотны мужчына»
- 2010 — Прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю — «Прамова караля»
- 2010 — Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма — «Прамова караля»
- 2010 — Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю — «Прамова караля»
- 2010 — Прэмія брытанскага незалежнага кіно за найлепшую мужчынскую ролю — «Прамова караля»
- 2010 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю — «Прамова караля»
- 2010 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно — «Прамова караля»
- 2011 — Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму акцёру — «Прамова караля»
Намінацыі
правіць- 1988 — Прэмія BAFTA у вобласці тэлебачання за найлепшую мужчынскую ролю — «Падзенне»
- 1995 — Прэмія BAFTA у вобласці тэлебачання за найлепшую мужчынскую ролю — «Пыха і перадузятасць»
- 1996 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно — «Англійскі пацыент»
- 2001 — Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — «Дзённік Брыджыт Джонс»
- 2001 — Прэмія «Спадарожнік» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — камедыя ці мюзікл — «Дзённік Брыджыт Джонс»
- 2001 — Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — мінісерыял ці кінастужка — «Змова»
- 2001 — Прэмія «Спадарожнік» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — серыял, мінісерыял ці тэлевізійны фільм — «Змова»
- 2003 — Еўрапейская кінапрэмія — прыз глядацкіх сімпатый найлепшаму еўрапейскаму акцёру — «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»
- 2007 — Прэмія брытанскага незалежнага кіно за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — «Калі ты ў апошні раз бачыў свайго бацьку?»
- 2009 — Прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю — «Самотны мужчына»
- 2009 — Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма — «Самотны мужчына»
- 2009 — Прэмія «Спадарожнік» за найлепшую мужчынскую ролю — драма — «Самотны мужчына»
- 2009 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю — «Самотны мужчына»
Зноскі
правіць- ↑ Tikkanen A. Colin Firth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Colin Firth // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.standard.co.uk/showbiz/celebrity-news/colin-firth-livia-wife-separation-a4313321.html
- ↑ Colin Firth's new eco-store (англ.)(недаступная спасылка). timesonline.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2011. Праверана 20 студзеня 2011.
- ↑ Colin Firth honoured on Hollywood Walk of Fame (англ.). bbc.co.uk. Праверана 14 студзеня 2011.
- ↑ The King's Speech leads Bafta field (англ.). bbc.co.uk. Праверана 20 студзеня 2011.
- ↑ 2011 Film Awards Winners and Nominees (англ.)(недаступная спасылка). bafta.org. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2011. Праверана 13 лютага 2011.
- ↑ Winners and Nominees for the 83rd Academy Awards (англ.). www.oscars.org. Праверана 28 лютага 2011.
- ↑ Colin Firth — Time Архівавана 23 студзеня 2013.
- ↑ «Colin Firth’s Box Office Stats». The Movie Times.
- ↑ «Full List — The 2011 TIME 100» Архівавана 25 ліпеня 2011.. Time
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Колін Фёрт