Адкрыць галоўнае меню

Лу́цый Э́лій Аўрэ́лій Ко́мад (лац.: Lucius Aelius Aurelius Commodus; 31 жніўня 161, Ланувій — 31 снежня 192, Рым) — рымскі імператар (Imperator Caesar Lucius Aelius Aurelius Commodus Antoninus Augustus, з 17 сакавіка 180 года; напачатку кіраванні — Lucius Aelius Aurelius Commodus, да восені 180 года — Lucius Aurelius Commodus Caesar, у 180—190 гадах — Marcus Aurelius Commodus Antoninus Augustus, з 191 года — Lucius Aelius Aurelius Commodus Augustus), апошні прадстаўнік дынастыі Антанінаў, сын Марка Аўрэлія і Фаўсціны Малодшай. Ганаровыя тытулы: Caesar12 кастрычніка 166 года), Germanicus172 года), Sarmaticus175 года), Pater patriae177 года), Pius183 года), Britannicus184 года), Felix185 года), Hercules Romanus invictus191 года). Консул 177, 179, 181, 183, 186, 190 і 192 гг., 18-кратны трыбун176 годзе двойчы — 27 лістапада і 10 снежня, затым штогод 10 снежня).

Луцый Элій Аўрэлій Комад
лац.: Lucius Aelius Aurelius Commodus
Луцый Элій Аўрэлій Комад
Антычны бюст Комада
Рымскі імператар
177 — 31 снежня 192
Суправіцель: Марк Аўрэлій (177 — 17 сакавіка 180)
Папярэднік: Марк Аўрэлій
Пераемнік: Пертынакс
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Старажытнарымская рэлігія
Нараджэнне: 31 жніўня 161(0161-08-31)
Ланувій, Рымская Імперыя
Смерць: 31 снежня 192(0192-12-31) (31 год)
Рым, Рымская Імперыя
Пахаванне:
Род: Антаніны
Бацька: Марк Аўрэлій
Маці: Фаўсціна Малодшая
Жонка: Бруція Крыспіна

Названы ў гонар суправіцеля бацькі, Луцыя Вера Комада. У 177 годзе абвешчаны аўгустам і суправіцелем. Пасля смерці Марка Аўрэлія атрымаў уладу ў спадчыну і стаў аднаасобным імператарам.[1]

Вядомы сваёй разбэшчанасцю, нарцысізмам, парушэннем традыцыйных норм маралі. Фактычны яго ўладарства паклала пачатак крызісу Рымскай Імперыі. Да Комада ў ІІ ст. на троне змянілі адзін аднаго толькі 5 імператараў (вядомых у гісторыі як «Пяць добрых імператараў»), а пасля яго і ў ІІІ ст. на вышэйшай пасадзе пабывалі 57 чалавек.[1]

ДзяцінстваПравіць

Нарадзіўся ў Ланувіі ў 161 г., разам з братам Антанінам (яны былі двайнятамі). Казалі, што Фаўсціна, калі была цяжарная, пабачыла ў сне, нібыта нарадзіла дзвюх змей, адна з якіх была асабліва лютай. Малодшы брат Антанін памёр у 4 гады, хаця астролагі прадказвалі абодвум сынам аднолькавы лёс. Бацька — імператар Марк Аўрэлій — імкнуўся перадаць Комаду свае маральныя правілы і правілы вялікіх, выдатных людзей. У яго быў настаўнік грэчаскай пісьменнасці Анэсікрат, і лацінскай — Капела Антысцій; выкладчыкам аратарскага мастацтва быў Атэй Санкт. Аднак пад уплывам прыроджаных якасцей і прыдворных лісліўцаў Комад з ранняга дзяцінства вызначаўся ганебнымі паводзінамі, быў несумленны, жорсткі і распусны. Ён хутка вучыўся тым заняткам, якія не адпавядалі пасадзе імператара: ляпіў міскі, танцаваў, спяваў, свістаў, праяўляў здольнасці блазна і гладыятара. Прыкметы жорсткасці ён праявіў на 12-м годзе ў Цэнтумцэлах. Аднойчы, калі яго мылі ў надта цёплай вадзе, ён загадаў кінуць лазеншчыка ў печ. Дзядзька Комада кінуў ў печ скуру барана, каб падмануць будучага імператара.[1]

Яшчэ хлопчыкам Комад быў названы Цэзарам, разам са сваім братам Верам. На 14-м годзе быў залічаны ў калегію жрацоў. Прадстаўлены войску, ён разам з бацькам накіраваўся ў Сірыю і Егіпет, пасля чаго вярнуўся ў Рым. Пасля быў прызначаны консулам, нягледзячы на ўзрост, у 177 г. быў абвешчаны імператарам, суправіцелем бацькі. Разам з Маркам Аўрэліем накіраваўся на вайну з германцамі. Прыстаўленых да яго высакародных выхавацеляў зневажаў, а самых нявартых трымліваў пры сабе; калі іх выдалялі ад яго, Комад упадаў у меланхолію і нават хварэў. Калі ж сяброў вярталі да яго па літасці бацькі, Комад заўсёды ладзіў у палацы гулянкі і папойкі, не лічыўся ні з этыкетам ні з расходамі. Ён сабраў вакол сябе прыгожых жанчын і стварыў лупанарый. Апрануты возчыкам, ён піраваў разам з гладыятарамі, разносіў ім ваду, быццам слуга.[1]

Пасля смерці Марка Аўрэлія ў 180 г. атрымаў сталец і стаў адзіным уладаром.[1]

Палітычная дзейнасцьПравіць

У момант смерці бацькі знаходзіўся ў войсках. Першым мерапрыемствам стала спыненне ўжо амаль скончанай вайны з маркаманамі (германцамі). Вярнуўся ў Рым, дзе неадкладна арганізаваў святочныя гульні.

Адмовіўся ад экспансіянісцкай палітыкі ў іншых абласцях імперыі. Заключыў мір з дакамі і сарматамі. У перыяд яго кіравання адбыліся хваляванні ў правінцыях (Брытаніі, Германіі, Дакіі), але іх удалося прыгнечыць з дапамогай арміі. Стварыў афрыканскі флот.

Папулісцкія мерапрыемствы першых гадоў зрабілі Комада вельмі папулярным у народзе, але неўзабаве стала ясна, што яго кіраванне стала канцом так званай эпохі «пяці добрых імператараў». Ён практычна не займаўся дзяржаўнымі справамі, аддаючы перавагу забавам і распусце. Усе гады яго імператарства суправаджаліся спусташэннем казны і велізарнымі крадзяжамі.

Лад жыццяПравіць

 
Комад у вобразе Геркулеса

У гарэме Комада было некалькі сот жанчын і столькі ж маладых хлопчыкаў. Паводле слоў сучаснікаў, ён зведаў усе спосабы распусты. Сярод яго прыхільнасцейфігуруе падкладанне кала ў вытанчаныя стравы, нашэнне жаночай адзежы і гульні ва ўрача з прэпарыраваннем жывых людзей.

Любіў выступаць у ролі гладыятара (секутара), хоць выступленне свабодных грамадзян на гладыятарскай арэне лічылася ганьбай (лац.: infamia). Добра ведаў гэта рамяство і валодаў мячом. Пры гэтым ніколькі не саромеўся выстаўляць свае таленты на ўсеагульны агляд. На вачах народа сам дзёрся на арэне і забіваў дзікіх жывёл. Загадаў старанна фіксаваць усе свае выступленні. Правёў 735 бітваў.

Патрабаваў свайго абагаўлення і прымаў высакамоўныя тытулы. Лічыцца, што ён нават збіраўся спаліць горад, як сваю калонію. Быў прыхільнікам усходніх культаў. Насіў на галаве выяву бога Анубіса. З'яўляўся ў адзенні жрэца Ізіды. Удзельнічаў у самакатавальных рэлігійных рытуалах.

У апошнія гады кіравання стаў атаясамляць сябе з Геркулесам, патрабуючы ад Сената называць сябе не Комадам сынам Аўрэлія, а Геркулесам сынам Юпітэра. Па яго патрабаванні месяц жнівень сталі называць комадам, верасень — геркулесам, кастрычнік — непераможным, лістапад — пераадольваючым, снежань — амазонскім. У 190 годзе пераназваў Рым у Горад Комада. Сенат не пярэчыў і задавальняў усе самыя экстравагантныя просьбы імператара.

Змова ЛуцылыПравіць

У першы ж год супраць імператара ўзнікла змова. Арганізатарам стала сястра Комада Анія Луцыла. Да імператара падаслалі забойцу, аднак той раней часу выдаў свае намеры. Ён увайшоў да Комада з заявай: «Вось што пасылае табе сенат» і адразу быў схоплены вартавымі. Усе змоўшчыкі былі пакараны смерцю, а Луцыла саслана на Капры, дзе памерла праз некалькі гадоў.

Пасля гэтага выпадку Комад стаў панічна баяцца змоў і на кожнае наймалое падазрэнне адказваў пакараннямі смерцю. Рэпрэсаваў многіх выбатных сенатараў. Сваю жонку, Бруцію Крыспіну, ён забіў, калі аднойчы выкрыў яе пралюбадзейства.

Палітычныя інтрыгіПравіць

Паколькі імператар жыў ва ўяўным свеце, маючы вельмі спецыфічнае ўяўленне аб рэальнасці, рашэнне дзяржаўных пытанняў апынулася ў руках яго фаварытаў. Тры гады стырна кіравання трымаў супрэфект прэторыя Тыгідый Перэн. Ён быў асабліва непапулярны ў Брытанскіх легіёнах, якія ўрэшце запатрабавалі ад імператара зрушыць усёмагутнага саноўніка. Перэна абвінавацілі ў намеры заняць трон, і па загадзе Комада ён, разам з жонкай і дзецьмі, быў забіты прэтарыянцамі. Пасля гэтага выпадку Комад зрабіў патрэбныя высновы, і камандзіры прэтарыянцаў сталі змяняцца з галавакружнай хуткасцю. Гэта пасада страціла сваю значнасць. Усё стаў вырашаць імператарскі спальнік — вольнаадпушчанік Клеандр, які атрымаў выключны тытул «кінжал» (лац.: a pugione). Пры ім заквітнела небывалая карупцыя і гандаль дзяржаўнымі пасадамі. За грошы багаты падсудны мог не толькі адкупіцца ад любога любога пакарання, але і дамагчыся любой помсты для істца і сведак[1].

У 190 годзе праціўнікі Клеандра наўмысна выклікалі недахоп харча ў сталіцы, а затым нацкавалі на саноўніка натоўп. Душачы хваляванні, Клеандр выкарыстаў армію, тады раз'юшаны народ акружыў імператарскі палац і запатрабаваў пакараць смерцю фаварыта. Комад, не вагаючыся, выканаў патрабаванне, і тады хваляванні спыніліся.

Забойства КомадаПравіць

1 студзеня 193 года Комад збіраўся адсвяткаваць сваё ўступленне на пасаду консула і жадаў прама на цырымоніі з'явіцца ў гладыятарскім уборы. Але гэтым планам не наканавана было збыцца. Новы прэфект прэторыя Квінт Эмілій Лет, палюбоўніца імператара Марцыя і кіраўнік дваром вольнаадпушчанік Эклект прынялі рашэнне пазбавіцца ад неадэкватнага імператара. Гарадскі прэфект Пертынакс далучыўся да змовы ў абмен на абяцанне зрабіць яго імператарам. Марцыя напаіла Комада атручаным віном. Яд не даў чаканага эфекту, і тады імператара задушыў раб — атлет Нарцыс, з якім Комад займаўся барацьбой. Гэта адбылося як раз напярэдадні запланаванага імператарам свята, 31 снежня.

Сенат ухваліў гэты ўчынак, неадкладна абвясціўшы Комада «ворагам айчыны». Раз'юшаныя сенатары і натоўп запатрабавалі цягнуць яго цела круком і скінуць у Тыбр, а імя сцерці з усіх збудаванняў. Але Пертынакс не дазволіў гэта зрабіць. Цела ў тайне ад усіх было пахавана ў пахавальні Адрыяна. Імператар Септымій Север, які неўзабаве прыйшоў да ўлады, на злосць сенату і для атрымання падтрымкі сям'і Марка Аўрэлія прылічыў Комада да багоў, пастанавіў святкаваць яго дзень нараджэння, кінуў Нарцыса на з'ядзенне львам. Гэтыя дзеянні Септымія Севера тлумачацца жаданнем замацаваць «законнасць» сваёй дынастыі — новы імператар абвясціў сябе «сынам боскага Марка Аўрэлія і братам боскага Комада», а свайму старэйшаму сыну Септымію Басіяну Каракале даў новае імя Марк Аўрэлій Антанін — тым самым «перавёўшы» ў імператарскі род Антанінаў.

Са звяржэннем Комада скончыўся перыяд палітычнай стабільнасці.

Комад у кінематографеПравіць

Асоба Комада сёння шырока вядомая дзякуючы мастацкаму фільму Рыдлі Скота «Гладыятар» (2000), дзе імператара сыграў Хаакін Фенікс. Праўда, многія важныя падзеі фільма не з'яўляюцца гістарычнымі.

Сцэнарый «Гладыятара» не арыгінальны і шмат у чым нагадвае сюжэт фільма «Падзенне Рымскай імперыі» (1964) рэжысёра Энтані Мана, дзе адну з галоўных роляў (сёстры Комада Луцылы) сыграла Сафі Ларэн. Толькі там праціўнікам Комада быў палкаводзец Гай Лівій, закаханы ў гераіню Сафі.

У абодвух фільмах прадстаўлена версія забойства Марка Аўрэлія, які пажадаў перадаць сваю ўладу пасля смерці не па спадчыне.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Элий Лампридий. Коммод Антонин…

ЛітаратураПравіць

  • Элий Лампридий. Коммод Антонин // Властелины Рима / Пер. С. П. Кондратьева под ред. А. И. Доватура, комментарий О. Д. Никитинского. — М., Наука, 1992. (руск.) 

СпасылкіПравіць