Кома (камета)

камета

Комалац.: coma, ад стар.-грэч.: χομη/κομη — валасы) — воблака з пылу і газу, якое атачае ядро каметы. Разам «кома» і «ядро» ўтвараюць «галаву» каметы. З набліжэннем каметы да Сонца «галава» павялічваецца, і часам з’яўляецца «хвост».

Камета Ікея — Чжана (сакавік 2002)
Здымак каметы C/2001 Q4 (NEAT)

Кома каметы мае амаль шаравую форму і звычайна цягнецца ад 100 тыс. да 1,4 млн км ад ядра (па апошніх даных вывучэнні каметы Холмса). Ціск святла можа дэфармаваць каму, выцягнуўшы яе ў антысонечным кірунку[1].

Зноскі