Комплекс будынкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Комплекс будынкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход.
Славутасць | |
Комплекс будынкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта | |
---|---|
Краіна | |
Архітэктар | Зінаіда Мікалаеўна Леўчанка, Леанард Віктаравіч Маскалевіч і Анатоль Анатолевіч Сувораў |
Комплекс пабудаваны ў 1965—1980 гг. на аснове тыпавога праекта.
Архітэктура
правіцьГалоўны пяціпавярховы корпус (1965—1967, архітэктары З. Леўчанка, Л. Маскалевіч, А. Сувораў[1]) — буйнамаштабны будынак, архітэктура якога заснавана яа рытме вертыкальных пілонаў. Двухступеньчатая кампазіцыя галоўнага (паўночнага) фасада асіметрычная. З усходняга боку выступае глухі тарэц крыла з аўдыторыямі, з заходняга — корпус актавай залы. У афармленні мапалітнай тарцовай плоскасці выкарыстана пано (чаканка), для дэкаратыўнай апрацоўкі канструкцыйных элементаў — светлая керамічная плітка. Асіметрычна размешчаны галоўны ўваход выдзелены шырокімі ганкам і казырком. З двара да галоўнага корпуса прымыкаюць крылы адміністрацыйных памяшканняў і спарт-залы, якія ўтвараюць прасторны ўнутраны двор. Лесвічныя клеткі і вестыбюлі ўбудаваны ў месцах злучэння крылаў з галоўным корпусам.
У аснову планіроўкі галоўнага корпуса пакладзена калідорная схема з двухбаковым размяшчэннем аўдыторый. У дэкоры ўваходнага вестыбюля пано (чаканка), паліхромная падлога з мармуровай крошкі, зялёны газон. У галоўным корпусе 80 аўдыторый, 2 лекцыйныя залы, вырашаныя амфітэатрам, на 200 месцаў кожная, больш за 60 лабараторый, спартыўная і актавая залы, бібліятэка, кнігасховішча, чытальня.
Крыты пераход па ўзроўні 2-га паверха злучае галоўны корпус з чатырохпавярховым навучальна-лабараторным, у якім 20 аўдыторый і 30 лабараторый.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.