Комплекс будынкаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання

Комплекс будынкаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання складаецца з галоўнага і лабараторнага карпусоў па праспекце Шміта, якія злучаны пераходам і ўяўляюць сабой адзіны архітэктурны комплекс. Галоўны корпус — 4-павярховы прамавугольны ў плане аб’ём, пабудаваны ў 1973 годзе па тыпавым праекце. Складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю лабараторнага корпуса, пабудаванага ў 1980 годзе па праекце архітэктараў Ю. Павалія, У. Начарава, С. Сеня, ствараюць зблакаваныя 6-павярховы і 1-павярховы (з вынесенымі наперад 2 аўдыторыямі па 100 месцаў) прамавугольныя ў плане аб’ёмы. Пластыку фасадаў 6-павярховага аб’ёма ўзбагачаюць падвойныя пілястры, рэбры, зашклёныя эркеры на ўзроўні 6-га паверху. Каларыстычнае рашэнне заснавана на кантрасце белага і блакітнага колераў сцен, абліцаваных керамічнай пліткай. У 6-павярховым аб’ёме па абодва бакі калідораў — аўдыторыі, кабінеты, у 1-павярховым — лабараторыі.

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання

ЛітаратураПравіць

  • Технологический институт // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9