Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя»
Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» ў Мінску, размешчаны на рагу вуліц Кісялёва (№ 30) і Максіма Багдановіча.
Славутасць | |
Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» | |
---|---|
![]() па вул. Кісялёва | |
53°54′58″ пн. ш. 27°33′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Дата пабудовы | 1864 год |
![]() |
Архітэктура Правіць
Комплекс узведзены ў 1864 годзе і складаецца з трох асноўных і некалькіх дапаможных будынкаў, абнесеных глухой цаглянай агароджай, размешчаны на тэрыторыі 2,5 га. Уздоўж вул. Кісялёва вылучаюцца варачны корпус, карпусы саладоўні і соладасушні (1940 г.). Будынкі складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, завершаны рознымі па вышыні трохвугольнымі шчытамі. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны плоскія лапаткі, карнізныя паяскі. Фасады чляняцца прамавугольнымі і аконнымі праёмамі. Па вул. М. Багдановіча размешчаны адміністрацыйна-вытворчы корпус. Будынак двухпавярховы складаны ў плане. Фасад чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі і гарызантальнымі цягамі пад вокнамі першага і другога паверхаў[1].
На будынку ў 1970 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка падпольшчыкам, абноўленая ў 1984 годзе (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін)[2].
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура Правіць
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя»