Комікс
Ко́мікс — апавяданне, якое расказваецца з дапамогай серыі малюнкаў у якіх ужываюцца кароткія тэксты.
Назва «комікс» утварылася ад англійскага слова «comic» — «смешны», у выніку таго, што першыя коміксы, друкаваныя ў газетах былі, звычайна, гумарыстычнымі.
У наш час коміксы малююцца як на падставе кніжных гісторый, мультфільмаў ці мастацкіх фільмаў, так і з дапамогай уласных персанажаў. Кароткія коміксавыя гісторыі, звычайна друкуюцца ў часопісах, а вялікія серыі, ці гісторыі могуць выдавацца асобнымі альбомамі. У апошнія гады, акрамя папяровых коміксаў, з'явіліся сеткавыя коміксы, якія распаўсюджваюцца выключна з дапамогай Інтэрнэту.
Першыя коміксы з'явіліся ў канцы ХІХ стагоддзя ў амерыканскіх газетах, але ўжо ў сярэдзіне ХХ стагоддзя яны сталі адным з самых папулярных жанраў масавай культуры. У савецкія часы коміксы ў Беларусі лічыліся «уплывам гнілога Захаду». Сучасныя коміксы, у асноўным, страцілі гумарыстычны характар, большую папулярнасць атрымалі коміксы жахаў, вайсковыя, злачынныя і г.д.
Першым, самым папулярных негумарыстычным коміксамі лічацца коміксы пра Супермэна (Superman), якія пачалі выдавацца з 1938 года. Пасля гэтага пачалася «мода» на стварэнне коміксавых супергерояў, самымі папулярнымі з якіх сталі Бэтмэн, Капітан Амерыка, Халк, Жалезны Чалавек і г.д.
Галоўны цэнтр вытворчасці коміксаў застаўся ў ЗША, дзе яны і ў нашыя дні карыстаюцца велізарнай папулярнасцю. Шмат з іх было экранізавана, а фільмы створаныя на падставе коміксаў атрымалі папулярнасць ва ўсім свеце.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Комікс