Комі (народ)

(Пасля перасылкі з Комі-зыране)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Комі — народ, які пражывае ў Расіі, на паўночным усходзе яе еўрапейскай часткі, карэннае насельніцтва Рэспублікі Комі.

Комі
Саманазва коми, коми морт, коми войтыр
Усяго: 350 000

 Расія:
228 235 (2010 г.)[1], 293 406 (2002 г.)[2]

 Украіна: 1 545 (2001 г.)[4]
Этнічныя мовы комі-зыранская, руская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) праваслаўе, стараверства
Геаграфічна-моўная група Фіна-ўгорскія народы
Блізкія этнасы комі-пярмякі, комі-язьвінцы, удмурты

Вылучаюцца наступныя этнаграфічныя групы: верхневычагодцы, ніжневычагодцы, вішэрцы, вымічы, іжэмцы, пячорцы, прылузцы, сысольцы, удорцы. Лакальныя этнаграфічныя групы комі захоўваліся да пачатку XX стагоддзя. Найбольшая своеасаблівасць у культуры мелі ўдорцы — насельніцтва вярхоўяў Вашкі і Мязені, іжэмцы — нізоўяў Пячоры, прыузцы — вярхоўяў Лузы і Годкі.

Карта рассялення комі на тэрыторыі Расіі

Большасць расійскіх комі (256 тыс.[5]) пражывае ў Рэспубліцы Комі, асобным нацыянальна-адміністрацыйным суб'екце РФ.

Хоць большасць прадстаўнікоў народа комі ў РФ жыве ў Рэспубліцы Комі, там яны складаюць толькі 30 % (256 тыс.) ад усяго насельніцтва. Носьбітаў мовы комі ў межах народа ў Расіі даволі мала — роднай мову комі назвалі толькі 169 тыс. чалавек комі нацыянальнасці.

Зноскі