Конан Трафімавіч Малоды

Ко́нан Трафі́мавіч Мало́ды (19221970) — кадравы савецкі разведчык-нелегал перыяду халоднай вайны, палкоўнік, што дзейнічаў пад імем Гордана Лансдэйла.

Конан Трафімавіч Малоды
руск.: Ко́нон Моло́дый
Род дзейнасці разведчык
Дата нараджэння 17 студзеня 1922(1922-01-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 1970(1970-10-11)[1] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Трафім Конанавіч Малоды[d]
Альма-матар
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

 
Старшыня КДБ пры СМ СССР У. Я. Сямічасны (1-ы злева) прымае савецкіх разведчыкаў Рудольфа Абеля (2-і злева) і Конана Маладога (2-і справа). Масква, верасень 1964 года.

Нарадзіўся 17 студзеня 1922 года ў Маскве ў сям'і навуковых працаўнікоў. Пасля таго, як памёр бацька, фізік Трафім Конанавіч Малоды (1889—1929), маці (Еўдакія Канстанцінаўна Малодая, прафесар НДІ пратэзавання) адна працягвала выхоўваць дваіх дзяцей.

У 1932 годзе Малоды выехаў у ЗША, дзе вучыўся ў сярэдняй школе ў Сан-Францыска[2].

Жыў у цёткі, якая пераехала ў ЗША яшчэ ў 1914 годзе. У 1938 годзе вярнуўся ў Маскву і працягваў навучанне ў 36-й сярэдняй школе, якую скончыў у 1940 годзе. У кастрычніку таго ж года быў закліканы ў армію.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны правіць

Конан Трафімавіч Малоды браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Ён знаходзіўся на фронце з першых дзён вайны. У 1946 годзе дэмабілізаваўся ў званні лейтэнанта і паступіў на юрыдычны факультэт Акадэміі вонкавага гандлю. У акадэміі вывучаў кітайскую мову. У 1951 годзе па сканчэнні застаўся выкладаць у ёй кітайскую мову. Браў удзел у напісанні падручніка кітайскай мовы. Чле УКП(б).

У нелегальнай разведцы правіць

У органах вонкавай разведкі з 1951 года. У пачатку 1954 года Малоды прыбыў у Канаду па падробленых дакументах. Ён прабыў там некалькі месяцаў, атрымаў сапраўдныя дакументы і стаў Горданам Лансдэйлам (англ.: Gordon Lonsdale) (сапраўдны Лансдэйл сапраўды існаваў і загінуў пры нявысветленых акалічнасцях каля 1943 года).

Потым ён пераехаў у ЗША нібы для атрымання адукацыі. Адтуль ён пераехаў у Вялікабрытанію ў сакавіку 1955 года нібы з мэтай працягнуць сваю адукацыу (вывучаць кітайскую мову).

Лансдэйл (псеўданім «Бэн») павінен быў укараніцца ў англійскія вайсковыя колы і збіраць інфармацыю пра брытанскіх і амерыканскіх вайскова-паветраных і вайскова-марскіх базах і пра англійскія распрацоўкі ў вобласці эксплуатацыі ядзерных рэактараў на падводных лодках і стварэнні бактэрыялагічнай зброі.

Дзякуючы свойліваму характару і таленту Конан Трафімавіч Малоды робіцца паспяховым прадпрыемцам. Яго рахункі ў банках папаўняюцца штодня, і неўзабаве «Лансдэйл» робіцца мільянерам. Электронны замак, вынайдзены на адным з прадпрыемстваў Лансдэйла, у 1960 годзе на выставе ў Бруселі атрымаў залаты медаль. У Лондане Лансдэйл вядзе свецкі лад жыцця, яго ведаюць у лепшых лонданскіх клубах. Ён шмат ездзіць па краіне і заводзіць патрэбныя знаёмствы.

Сувязь з Цэнтрам Конан Трафімавіч Малоды ажыццяўляў праз сваіх радыстаў Морыса і Леанціну Коэн (аператыўны псеўданім «Гофнікі»), якія жылі ў Англіі па дакументам новазеландцаў Пітэра і Хэлен Крогер[3].

Самае ўдалае знаёмства для Лансдэйла адбылося ў Портлендзе — з Гары Хоўтанам, службоўцам вайскова-марской базы. Хоўтан меў доступ да сакрэтных дакументаў. Цягам некалькіх гадоў ён прадае Лансдэйлу сакрэты, якія, паводле некаторых сцвярджэнняў, сэканомілі СССР некалькі мільярдаў долараў на распрацоўку сістэм узбраення[4]. Паводле адной версіі, Хоўтан, якому Лансдэйл плаціў гатоўкай, распараджаўся грашамі неабдумана: ён купіў дарагі аўтамабіль, гуляў у дарагіх рэстаранах і трапіў у поле зроку англійскай контрразведкі. За ім было ўсталявана назіранне, а выявіць яго дачыненне да збегу інфармацыі было ўжо справай тэхнікі.

Правал правіць

Правал адбыўся, калі польскі перабежчык Міхал Галенеўскі паведаміў ЦРУ, што Хоўтан быў завербаваны польскай разведкай.

7 студзеня 1961 года Хоўтан і Лансдэйл былі арыштаваны ў момант перадачы сакрэтных дакументаў.

У Англіі ў Лансдэйла было некалькі аўтамабіляў, загарадная віла, раскошныя нумары ў лепшых гатэлях Лондана. Усё гэта ён набыў на свае грошы. Незадоўга да арышту каралева Вялікабрытаніі надала Лансдэйлу грамату «за вялікія поспехі ў развіцці прадпрыемніцкай дзейнасці на выгоду Злучанага Каралеўства»[5], але, як пацвярджае спіс каралеўскіх узнагароджанняў за 1960 год, гэта не было рыцарскім тытулам[6]. Пасля трох гадоў зняволення ў брытанскай турме, Конан Малоды быў памяняны на Грэвіла Віна, англійскага шпіёна і сувязніка А. У. Пянькоўскага, выкрытага ў СССР.

Памёр Малоды 9 верасня 1970 года. Пахаваны на Данскіх могілках Масквы. На мармуровай пліце яго магілы выбіта: «Конан Трафімавіч Малоды, палкоўнік».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Аграновский, В. Профессия: иностранец // Приключения-1990 / ред. Е. Калмыкова. — М.: Молодая гвардия, 1990. — С. 190—280. (руск.)

Спасылкі правіць