Конкані, або конканцы (саманазва: कोंकणी) — народ на захадзе Індыі. Жывуць пераважна ў Карнатаке, Гоа, Махараштры, Гуджараце, Дамане. Агульная колькасць — каля 2 млн чал.

Конкані
(कोंकणी लोक)
Harnai Bullock cart.jpg
Агульная колькасць 2 млн
Рэгіёны пражывання Індыя
Мова конкані
Рэлігія індуізм, іслам, хрысціянства, джайнізм
Блізкія этнічныя групы маратхі

Конкані з'яўляюцца абарыгенамі рэгіёна Конкан. Болей за 3000 гадоў таму сюды пачалі перасяляцца старажытныя арыі. На аснове іх дыялектаў складваліся літаратурныя пракрыты. Пракрыт шаўрасені, якім карысталіся джайны, стаў продкам пісьмовай мовы конкані. Надпісы на ёй вядомы з 1187 г.

У выніку моўнай асіміляцыі конканскую мову прымалі прадстаўнікі розных груп насельніцтва ўсходняга берага Аравійскага мора. У XVI ст. ад яе адлучылася маратхі. Да XX ст. кола тых, хто паўседзённа карыстаўся конканскай мовай, значна звузілася. Менавіта яны склалі асобны этнас конканцаў.

У нашы дні няма адзінага тэрытарыяльнага масіва пражывання конканцаў, яны жывуць дысперсна ўздоўж усяго берага і маюць рэгіянальныя назвы. Яны таксама належаць да розных рэлігій і сацыяльных груп, што значна ўскладняе працэс іх яднання. Тым не меней, з канца XX ст. назіраецца адраджэнне цікавасці да конканскай мовы і культуры. У 1987 г. мова конкані атрымала дзяржаўны статус у Гоа.

Вядомыя асобыПравіць

СпасылкіПравіць