Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2020 года


Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2020» быў праведзены ў 29-ы раз у рамках традыцыйнага фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску. У сувязі з пандэміяй COVID-19 два конкурсных тура прайшлі адно за адным, а апошні тур быў праведзены ў рамках канцэрта закрыцця фестывалю.

Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2020 года
{{{Лагатып}}}
Я люблю цябе, жыццё!
Конкурсныя этапы
1-ы дзень 18 ліпеня: Славянскі хіт
2-і дзень 19 ліпеня: Сусветны хіт
Правядзенне
Месца правядзення Летні амфітэатр
Вядучы(я) Ганна Квілорыя
Ілля Конанаў
Дырэктар Глеб Лапіцкі
Дырыжор Віталь Кульбакоў
Удзельнікі
Колькасць краін 14
Дэбют няма
Адмовіліся ад удзелу Кыргызстан
Узбекістан
Ізраіль
Галасаванне
Сістэма галасавання адкрытая, ад 5 да 10 балаў ад кожнага сябра журы
Гран-пры Сцяг Беларусі Раман Волазнеў
Першая прэмія Сцяг Украіны Эліна Івашчанка
Другая прэмія Сцяг Літвы Караліна Лында
Трэццяя прэмія Сцяг Казахстана Хансултан
Сцяг Босніі і Герцагавіны Івона Адзіцкі
Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2020»
2019 2021


Конкурс сабраў прадстаўнікоў 14 краін з Еўропы, Азіі і Латынскай Амерыкі. Канкурсанты з трох краінаў Азіі не змаглі прыняць удзел з-за пандэмічных абмежаванняў, хоць адмысловыя адборы на конкурс былі праведзеныя.

Гран-пры конкурса атрымаў беларускі выканаўца Раман Волазнеў, першая прэмія дасталася ўкраінскай спявачцы Эліне Івашчанка[1]. Яны набралі аднолькавую колькасць балаў, але сябры журы на чале з расійскім спеваком Алегам Газманавым вырашылі прысудзіць Гран-пры.

Рэгламент конкурса правіць

Удзел у конкурсе дазваляецца выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў - 20 з розных краін свету. Згодна з рэгламентам конкурса, прыярытэтным фактарам пры адборы для ўдзела ў конкурсе з'яўляецца наяўнасць у ўдзельніка рэкамендацыі органа дзяржаўнага кіравання сферай культуры краіны-удзельніцы, і (або) перамога ўдзельніка ў нацыянальным адборачным туры (пры яго наяўнасці).

Конкурсныя выступленні праводзяцца публічна ў два конкурсныя дні ў фармаце мерапрыемства забаўляльнага характару. У першы дзень павіннен выконвацца папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў, які займаў (ці занімае) лідэрскія пазіцыі ў хіт-парадах. Выкананне павінна ажыццяўляцца ў суправаджэнні аркестра. Працяг выступлення не павінен займаць больш за 4 хвіліны.

У другі дзень конкурса павінен выконвацца папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане павінна ажыццяўляцца ў суправаджэнні фанаграммы "мінус адзін" і доўжыцца не болей за 4 хвіліны.

COVID-19 і змены ў арганізацыі правіць

З-за пэўных абмежаванняў звязаных з пандэміяй, праграма а фестывалю Славянскі Базар была скарочана да 4 дзён[2]. Калі звычайна конкурс праводзіўся адасоблена ад фестывальных праграм на сцэне летняга амфітэатра, то ў 2020 годзе пад яго быў выдзелены асобна толькі адзін дзень. Другі дзень конкурса быў праведзены разам з канцэртам закрыцця фестываля. У сябраў журы было менш часу на абмеркаванне вынікаў, бо яны мусілі паспець аб’явіць пераможцаў да заканчэння канцэрту.

Змены закранулі таксама і традыцыйны склад вядучых. Традыцыйная пара вядучых Дзяніс Дудзінскі і яго жонка Кацярына Раецкая былі выключаны з ўдзелу[3]. Афіцыйнага тлумачэння не адбылося, але неафіцыйна гэта было звязана з пастом падтрымкі ў адрас крамы Symbal.by[4] з боку Дудзінскага і яго агульнымі выказваннямі з нагоды неабмежаванага ўжывання сілы АМАПам у адносінах да мірных грамадзян падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ў Беларусі. Для Дудзінскага гэта мог бы быць 15-ы конкурс у Віцебску ў якасці вядучага. Новымі вядучымі сталі Ганна Квілорыя і Ілля Конанаў, якіх дэлегіравала Белтэлерадыёкампанія.

Упершыню на конкурсе прысутнічаў іншы аркестр. Традыцыйна, у адзін з конкурсных дзён удзельнікі павінны выступаць пад акампанемент аркестра ўжывую. Усе прошлыя конкурсы праходзілі з аркестрам Міхаіла Фінберга, але ў 2020 канкурсанты ўпершыню выступалі з Прэзідэнцкім аркестрам пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова.

Калегія журы конкурса правіць

Міжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса Віцебск-2020 максімальная колькасць сябраў журы была лімітавана 12 асобамі, уключна з Старшынёй, адказнаным і тэхнічным сакратарамі.

Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменшым балам 5. Форма галасавання - адкрытая (электронная): канкурсанты атрымлівалі балы адразу пасля выступлення.

У конкурсе 2020 года ў калегіі журы прысутнічалі:

Удзельнікі і вынікі правіць

[5] Краіна[5] Выканаўца[5] Славянскі хіт Сусветны хіт Агульны бал Месца[5]
01   Казахстан Хансултан 62 63 125 3
02   Італія Расэлла Дзіціелла 53 56 109 12
03   Малдова Уладзімір Фатэску 54 59 113 9
04   Літва Караліна Лында 65 66 131 2
05   Латвія Дыяна Пашко 55 56 111 10
06   Балгарыя Славея Іванова 54 53 107 14
07   Арменія Аруцюн Хачатран 54 62 116 8
08   Куба Алек Момак 54 55 109 13
09   Украіна Эліна Івашчанка 66 68 134 1
10   Расія FREYMAN 63 60 123 6
11   Эстонія МіЛіса 48 62 110 11
12   Боснія і Герцагавіна Івона Адзіцкі 66 58 124 3
13   Беларусь Раман Волазнеў 67 67 134 1
14   Сербія Стэфан Здраўкавіч 58 60 118 7

Зноскі