Конкурс песні Еўрабачанне 1957

Конкурс песні Еўрабачанне 1957 стаў другім па ліку. Ён прайшоў 3 сакавіка 1957 года ў Франкфурце на Майне (Германія). Гэты конкурс добра тлумачыць, чаму сёння існуе правіла працягласці песні (3 хвіліны). Песня All, прадстаўленая Вялікабрытаніяй, доўжылася ўсяго 1 хвіл. 52 сек., а наступная песня, якая была прадстаўлена Італіяй (Corde della mia chitarra), доўжылася 5 хвіл. 9 сек. Тры краіны ўдзельнічалі ў конкурсе ў першы раз, а агульная колькасць краін-удзельніц дасягнула 10. У конкурсе атрымалі права ўдзельнічаць не толькі салісты, але і дуэты. Упершыню галасы нацыянальных журы перадаваліся ў рэжыме тэлефоннай сувязі. Пераможца першага конкурсу швейцарка Ліз Ассіа зноў прыняла ў ім удзел, але заняла толькі восьмае месца.

Конкурс песні Еўрабачанне 1957
Дата
Фінал 3 сакавіка 1957
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Германіі Студыя тэлекампаніі ARD, Франкфурт-на-Майне, ФРГ
Вядучы(я) Анаід Плікя
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Германіі ARD
Удзельнікі
Колькасць краін 10
Дэбют Сцяг АўстрыіАўстрыя
Сцяг ВялікабрытанііВялікабрытанія
Сцяг ДанііДанія
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання У кожнай краіне было па 10 судзяў, кожны з якіх мог аддаць адзін голас песні, якая яму спадабалася.
Нуль ачкоў няма
Пераможная песня Сцяг Нідэрландаў «Net als toen» (Нідэрланды)
Конкурс песні Еўрабачанне
1956 1958

Спіс удзельнікаў правіць

Краіна Мова[1] Артыст Песня Пераклад Месца[2] Балы
01   Бельгія Нідэрландская Bobbejaan Schoepen «Straatdeuntje» «Музыка вуліцы» 8 5
02   Люксембург Французская Danièle Dupré «Amours mortes (tant de peine)» «Мёртвае каханне (так шмат смутку)» 5 8
03   Вялікабрытанія Англійская Patricia Bredin «All» «Усё» 7 6
04   Італія Італьянская Nunzio Gallo «Corde della mia chitarra» «Струны маёй гітары» 6 7
05   Аўстрыя Нямецкая Bob Martin «Wohin, kleines Pony?» «Куды ты, маленькая поні?» 10 3
06   Нідэрланды Нідэрландская Corry Brokken «Net als toen» «Так, як раней» 1 31
07   Германія Нямецкая Margot Hielscher «Telefon, Telefon» «Тэлефон, тэлефон» 4 8
08   Францыя Французская Paule Desjardins «La belle amour» «Прыгожае каханне» 2 17
09   Данія Дацкая Birthe Wilke & Gustav Winckler «Skibet skal sejle i nat» «Карабель адпраўляецца

ноччу»

3 10
10   Швейцарыя Французская Lys Assia «L’enfant que j'étais» «Дзіця, якім я была» 8 5

Зноскі

  1. Eurovision Song Contest 1957. The Diggiloo Thrush. Праверана 4 March 2012.
  2. Scoreboard results. Eurovision Song Contest 1957. ЕВС. Праверана 11 June 2012.

Спасылкі правіць