Конкурс песні Еўрабачанне 1990
Конкурс песні Еўрабачанне 1990 — 35-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 5 мая 1990 года ў горадзе Заграб (Югаславія) на сцэне Канцэртнай залы імя Ватраслава Лісінскага. Склад краін-удзельніц у параўнанні з папярэднім конкурсам застаўся без змен. Ніжні ўзроставы цэнз для канкурсантаў быў усталяваны ў 16 гадоў. Навінай з'явілася тое, што відэапаштоўкі перад песнямі паказвалі артыстаў у краіне, якую яны прадстаўлялі. Некаторыя выканаўцы прысвяцілі свае песні падзенню «жалезнай заслоны» і аб'яднанню Еўропы. Пераможцам стаў вядомы выканаўца Тота Кутуньё, які прадстаўляў Італію з песняй «Insieme 1992», таксама прысвечанай еўрапейскаму адзінству. Першы і адзіны раз Еўрабачанне праходзіла ў сацыялістычнай краіне.
Конкурс песні Еўрабачанне 1990 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 5 мая 1990 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Канцэртная зала імя Ватраслава Лісінскага, Заграб, Югаславія |
Вядучы(я) | Хельга Влаховіч і Олівер Влакар |
Тэлеканал гаспадароў | JRT |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 22 |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | «Insieme: 1992» (Італія) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1989 1991► |