Конкурс песні Еўрабачанне 2001
Конкурс песні Еўрабачанне 2001 — 46-ы конкурс песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 12 мая 2001 года ў горадзе Капенгаген (Данія). Арганізатары конкурсу сутыкнуліся з праблемай пошуку месца для яго правядзення. Ім стаў стадыён «Паркен». Ён стаў найбуйнейшым збудаваннем, які прымаў конкурс, сабраўшы 38 тысяч гледачоў. У конкурсе ўдзельнічалі 23 краіны. Польшча, Боснія, Славенія, Партугалія, Літва і Грэцыя вярнуліся ў лік удзельнікаў, замяніўшы 7 краін з горшым сярэднім вынікам за апошнія 5 гадоў.
Конкурс песні Еўрабачанне 2001 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 12 мая 2001 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Стадыён Парен, Капенгаген, Данія |
Вядучы(я) | Наташа Крон-Бак і Серэна Пілмарк |
Тэлеканал гаспадароў | DR |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 23 |
Вяртанне | Боснія і Герцагавіна Грэцыя Літва Партугалія Польшча Славенія |
Адмовіліся ад удзелу | Аўстрыя Бельгія Кіпр Румынія Рэспубліка Македонія Фінляндыя |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | «Everybody» (Эстонія) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2000 2002► |
З гэтага года тэлефоннае галасаванне зрабілася абавязковым. Аднак, Харватыя, Грэцыя і Мальта ўжывалі змяшаную мадэль галасавання, а Боснія і Герцагавіна, Турцыя і Расія выкарыстоўвалі галасаванне журы, што дапускалася ў выключных выпадках.
Падчас галасавання дацкі гурт «Aqua» выканаў свае хіты пад акампанемент дацкага перкусійная дуэта «Safri Duo».