Конкурс песні Еўрабачанне 2004

Конкурс песні Еўрабачанне 2004 (англ.: Eurovision Song Contest 2004; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2004; турэцк.: 2004 Eurovision Şarkı Yarışması) — 49-ы конкурс у гісторыі «Еўрабачання». Ён прайшоў 12 траўня і 15 мая 2004 года ў Стамбуле на арэне «Абдзі Іпекчы» ў Стамбуле, Турцыя, дзякуючы перамозе турэцкай спявачкі Сертаб Эрэнер, якая выйграла конкурс 2003 года ў Рызе. Упершыню конкурс прайшоў у новым фармаце. У фінал адразу дапускаліся 10 краін, якія занялі найвышэйшыя месцы на папярэднім конкурсе, краіна-гаспадыня, а таксама прадстаўнікі «вялікай чацвёркі» дзяржаў, якія ўносяць найбольшую долю ў бюджэт ЕВС. Упершыню ў гісторыі ў конкурсе ўдзельнічала адразу 36 краін. Андора, Албанія, Беларусь і Сербія і Чарнагорыя ўдзельнічала ў конкурсе ўпершыню, Манака вярнулася пасля 25-гадовага перапынку. Таксама павінна было адбыцца вяртанне Люксембурга пасля 11-гадовага адсутнасці, аднак тэлекампанія RTL не змагла вырашыць фінансавыя пытанні.

Конкурс песні Еўрабачанне 2004
Дата
Паўфінал 12 мая 2004
Фінал 15 мая 2004
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Турцыі Стамбул, Турцыя
Вядучы(я) Мелтэм Джумбул і Корхан Абай
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Турцыі TRT
Удзельнікі
Колькасць краін 36
Дэбют Сцяг Албаніі Албанія
Сцяг Андоры Андора
Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Сербіі і Чарнагорыі Сербія і Чарнагорыя
Вяртанне Сцяг Даніі Данія
Сцяг Літвы Літва
Сцяг Паўночнай Македоніі Македонія
Сцяг Манака Манака
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Украіны «Wild Dances» (Украіна)
Конкурс песні Еўрабачанне
2003 2005

Усе краіны-ўдзельніцы мелі права на галасаванне ў кваліфікацыйным раўндзе і фінале, аднак Францыя, Польшча і Расія не транслявалі паўфінал па прычыне няўдзелу ў ім і таму не ўдзельнічалі ў першым галасаванні. Упершыню ўсе 36 краіны выкарыстоўвалі тэлефоннае галасаванне для вызначэння вынікаў. Пры гэтым у ходзе падліку галасоў узніклі праблемы з гэтым працэсам у Манака і Харватыі.

На конкурсе быў выкарыстаны новы лагатып з сэрцападобным сцягам. Лозунг конкурсу гучаў як «Пад небам адзіным», акцэнтуючы ўвагу на адзінстве Еўропы і важнасць еўрапейскай інтэграцыі для Турцыі.

Упершыню на конкурсе былі прадстаўнікі Беларусі — дуэт «Аляксандра і Канстанцін», які выканаў на конкурсе песню «My Galileo». У гэтым годзе краіна атрымала 10 балаў і заняла 19 месца ў паўфінале.

Упершыню конкурс «Еўрабачанне» выйграла Украіна, якая ўдзельнічала ў ім толькі ў другі раз. Яе прадстаўляла спявачка Руслана з кампазіцыяй Wild Dances. Другое месца заняў прадстаўнік Сербіі і Чарнагорыі Жэлька Ёксімавіч з кампазіцыяй Lane moje, трэцяе — прадстаўнік Грэцыі Сакіс Рувас з кампазіцыяй Shake it. Расіянка Юлія Савічава засталася на 11-м месцы.

Зноскі

Спасылкі

правіць