Конкурс песні Еўрабачанне 2005

Конкурс песні Еўрабачанне 2005 — 50-ы конкурс Еўрабачання, які прайшоў у сталіцы Украіны, Кіеве з 19 па 21 мая 2005. Украіна праводзіла гэты конкурс у сябе ўпершыню; права правесці яго было атрымана пасля таго, як у 2004 годзе ў турэцкім горадзе Стамбуле спявачка Руслана з кампазіцыяй «Wild Dances» заняла 1 месца, набраўшы ў фінале 280 балаў.

Конкурс песні Еўрабачанне 2005
Дата
Паўфінал 19 мая 2005
Фінал 21 мая 2005
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Украіны Палац спорту, Кіеў, Украіна
Вядучы(я) Марыя Ефрасініна і Паўло Шылько
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Украіны Нацыянальная тэлекампанія Украіны
Удзельнікі
Колькасць краін 39
Дэбют Сцяг Балгарыі Балгарыя
Сцяг Малдовы Малдова
Вяртанне Сцяг Венгрыі Венгрыя
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Грэцыі «My Number One» (Грэцыя)
Конкурс песні Еўрабачанне
2004 2006

На конкурсе дэбютавалі Балгарыя і Малдова, а пасля шасцігадовай паўзы вярнулася Венгрыя. Таксама чакаўся дэбют Лівана, але ў выніку гэтая краіна не прыняла ўдзел у конкурсе.

Перамогу атрымала Грэцыя, якую прадстаўляла спявачка Хелена Папарызу з песняй «My Number One».

Зноскі

Спасылкі

правіць