Конкурс песні Еўрабачанне 2011

Конкурс песні Еўрабачанне 2011 — стаў 56-м конкурсам песні Еўрабачанне. Два паўфіналы конкурса адбыліся 10 і 12 мая 2011, а фінал — 14 мая 2011 года ў Дзюсельдорфе, Германія. Права праводзіць конкурс у сябе, Германія атрымала ў 2010 годзе, калі нямецкая спявачка Лена перамагла на конкурсе песні Еўрабачанне 2010, набраўшы 246 балаў.

Конкурс песні Еўрабачанне 2011
Дата
1-ы паўфінал 10 мая 2011
2-і паўфінал 12 мая 2011
Фінал 14 мая 2011
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Германіі Эспрыт Арэна, Дзюсельдорф, Германія
Вядучы(я) Анке Энгельке, Штэфан Рааб і Джудзіт Рэйкерс
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Германіі ARD/NDR
Удзельнікі
Колькасць краін 43
Вяртанне Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Сцяг Венгрыі Венгрыя
Сцяг Італіі Італія
Сцяг Сан-Марына Сан-Марына
Галасаванне
Сістэма галасавання тэлегледачы/журы: 50/50
Пераможная песня Сцяг Азербайджана Running Scared (Азербайджан)
Конкурс песні Еўрабачанне
2010 2012

Пераможцамі Еўрабачання 2011 сталі выканаўцы з Азербайджана — Эльдар Касымаў і Нігяр Джамал, якія выступалі пад псеўданімам Эл і Нікі (El/Nikki). У выніку фінальнага галасавання яны набралі 221 бал, і абыйшлі свайго бліжэйшага канкурэнта — італьянца Рафаэля Гуалацы на 34 балы.

Дызайн конкурса

правіць

14 студзеня 2011 года Еўрапейскі Вяшчальны Саюз зацвердзіў афіцыйную эмблему конкурса песні 2011 года. Тэмай гэтага года сталі рознакаляровыя промні, а эмблемай — сэрца з промняў. Дэвіз конкурсу: "Feel your heart beаt! («Адчуй біццё свайго сэрца!»).

Зборка сцэны на стадыёне Эспрыт Арэна пачалася пад канец красавіка. Дызайн сцэны заставаўся сакрэтам: прадстаўнікі аргкамітэту «Еўрабачання 2011» трымалі гэта ў вялікай таямніцы, але завяралі, што сцэна стане найлепшай з усіх у гісторыі «Еўрабачання».

Гістарычныя асаблівасці

правіць

Еўрабачанне 2011 стала першым конкурсам, які адбыўся ў краіне з «вялікай пяцёркі». «Вялікая пяцёрка» была ўведзена ў 2000 годзе, да 2010 года лепшым вынікам удзельнікаў Big 5 з'яўлялася 3 месца Вялікабрытаніі ў Еўрабачанні 2002 годзе. У 2011 годзе на конкурс вярнуліся 4 краіны: пасля 2-х гадовага перапынку Сан-Марына, Венгрыя, Аўстрыя, якая не ўдзельнічала ў конкурсе з 2007 года і Італія.

Месца правядзення

правіць

Конкурс песні «Еўрабачанне 2011» прайшоў у нямецкім Дзюсельдорфе. Ён быў абраны сталіцай конкурса песні 12 кастрычніка 2010 год года. Супернікамі Дзюсельдорфа былі Гановер, Гамбург і Берлін. Песеннае спаборніцтва прайшло на стадыёне Эспрыт Арэна, які месціць да 24000 гледачоў.

Жэрэб'ёўка

правіць

Размяркоўванне па паўфіналах адбылося 17 студзеня ў Дзюсельдорфе. Жэрэб'ёўка — 15 сакавіка 2011 года ў 15:00 па мінскім часе.

Карзіна 1 Карзіна 2 Карзіна 3
Карзіна 4 Карзіна 5 Карзіна 6

Фармат

правіць

У 2011 годзе ўдзельнікамі конкурса сталі прадстаўнікі 43 краін. Краіны «Big 5» аўтаматычна прайшлі ў фінал. Астатнія 38 краін былі падзеленыя на два паўфіналы. Фінал складаўся з прадстаўнікоў «Big 5» (Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Іспаніі і Італіі) і 20 краін-паўфіналістаў (па 10 краін з кожнага паўфінала).

Удзельнікі былых конкурсаў

правіць

Паўфіналы

правіць

1-ы паўфінал

правіць

У першым паўфінале галасуюць   Вялікабрытанія і   Іспанія

Краіна Мова Выканаўца Песня Пераклад Балы Месца
1   Польшча Польская Магдалена Тул Jestem Я 18 19
2   Нарвегія Суахілі, Англійская Стэла Мвангі Haba Haba Патрохі 30 17
3   Албанія Албанская, Англійская Аўрэла Гачэ Fell The Passion Адчуй запал 47 14
4   Арменія Англійская Эмі Boom — Boom Бум — бум 54 11
5   Турцыя Англійская «Yuksek Sadakat» Live It Up Прапальвaй Жыццё 47 13
6   Сербія Сербская Ніна Caroban Чароўны 67 8
7   Расія Англійская Аляксей Вараб'ёў Get You Быць з табой 64 9
8   Швейцарыя Англійская Ана Расінелі In Love For A While Часова закахана 55 10
9   Грузія Англійская «Eldrine» One More Day Яшчэ Адзін Дзень 74 6
10   Фінляндыя Англійская Парадайз Оскар Da — da — dam Да — да — дам 103 3
11   Мальта Англійская Глен Вела One Life Адно жыццё 54 12
12   Сан-Марына Англійская Сэніт Stand By Застанься 34 16
13   Харватыя Англійская Дарыя Кінзер Celebrate Святкаваць 41 15
14   Ісландыя Англійская «Sigurjon's Friends» Coming Home Звяртанне да хаты 100 4
15   Венгрыя Англійская Каці Вулф What About My Dreams? Што наконт маіх мар? 72 7
16   Партугалія Партугальская «Homens Da Luta» A Luta E Alegria Барацьба — гэта радасць 22 18
17   Літва Французская, Англійская Эвеліна Сашэнка C'est ma vie Гэта маё жыццё 81 5
18   Азербайджан Англійская Эл і Нікі Running Scared Бяжы без аглядкі 122 2
19   Грэцыя Англійская, Грэчаская Лукас Йоркас и Стэрэа Майк Watch my Dance Глядзі на мой танец 133 1

2-і паўфінал

правіць

У другім паўфінале галасуюць   Італія,   Германія і   Францыя

Краіна Мова Выканаўца Песня Пераклад Балы Месца
1   Боснія і Герцагавіна Англійская Дзіна Мерлін Love In Rewind Каханне ў перамотцы 170 1
2   Аўстрыя Англійская Надзін Бэйлер The Secret Is Love Увесь сакрэт у каханні 69 7
3   Нідэрланды Англійская «3JS» Never Alone Ніколі не адзіны 13 19
4   Бельгія Англійская "Witloof Bay" With Love Baby З каханнем дзетка 53 11
5   Славакія Англійская «TWiiNS» I'm Still Alive Я ўсё яшчэ жывая 48 13
6   Украіна Англійская Міка Ньютан Angels Анёлы 81 6
7   Малдова Англійская «Zdob Si Zdub» So Lucky Так удачлівы 54 10
8   Швецыя Англійская Эрык Саадэ Popular Папулярнасць 155 1
9   Кіпр Грэчаская Хрыстас Мілардас Σαν άγγελος σ'αγάπησα Я кахаў цябе як анёла 16 18
10   Балгарыя Балгарская Полі Генава На инат Упартая 48 12
11   Рэспубліка Македонія Македонская, Руская Влатка Іліеўскі Русинка Расіянка 36 16
12   Ізраіль Англійская, Іўрыт Дана Інтернэйшнл Ding - Dong Дзін — дон 38 15
13   Славенія Англійская Мая Кеўч No One Не адна 112 3
14   Румынія Англійская «Hotel FM» Change Змяніць 111 4
15   Эстонія Англійская Гетэр Яані Rockfeller Street Вуліца Ракфелера 60 9
16   Беларусь Англійская Анастасія Віннікава I Love Belarus Я люблю Беларусь 45 14
17   Латвія Англійская «Musiqq» Angel In Disquise Анёл у целы 25 17
18   Данія Англійская "A Friends In London" New Tomorrow Новае заўтра 135 2
19   Ірландыя Англійская «Jedward» Liptick Губная памада 68 8
Краіна Мова Выканаўца Песня Пераклад Балы Месца
1   Фінляндыя Англійская Парадайз Оскар Da-da-dam Да-да-дам 57 21
2   Боснія і Герцагавіна Баснійская Дзіна Мерлін Love In Rewind Каханне ў перамотцы 125 6
3   Данія Англійская "A Frined In London" New Tomorrow Новае заўтра 134 5
4   Літва Англійская, Французская Эвеліна Сашанка C'est Ma Vie Гэта маё жыццё 63 19
5   Венгрыя Англійская Каці Вульф What About My Dreams? Што наконт маіх мар? 53 22
6   Ірландыя Англійская «Jedward» Lipstick Губная памада 119 8
7   Швецыя Англійская Эрык Саадэ Popular Папулярны 185 3
8   Эстонія Англійская Гетер Яані Rockefeller Street Вуліца Ракфелера 44 24
9   Грэцыя Англійская, Грэчаская Лукас Йоркас і Стэрэа Майк Watch My Dance Паглядзі на мой танец 120 7
10   Расія Англійская Аляксей Вараб'ёў Get You Быць з табой 77 16
11   Францыя Карсіканская Амары Васілі Sognu Мара 82 15
12   Італія Італьянская, Англійская Рафаэль Гуалаці Follia Do Amore Вар'яцтва кахання 187 2
13   Швейцарыя Англійская Ана Расінелі In Love For A While Часова закахана 19 25
14   Вялікабрытанія Англійская «Blue» I Can Я магу 100 11
15   Малдова Англійская «Zdob Si Zdub» So Lucky Так удачлівы 97 12
16   Германія Англійская Лена Taken By a Stranger Захопленая незнаёмцам 107 10
17   Румынія Англійская "Hotel FM" Change Змяніць 77 17
18   Аўстрыя Англійская Надзін Бейлер The Secret Is Love Увесь сакрэт у каханні 64 18
19   Азербайджан Англійская Эл і Нікі Running Scared Бяжы без аглядкі 221 1
20   Славенія Англійская Мая Кеуч No One Не адна 96 13
21   Ісландыя Англійская "Sigurjon's Friends" Coming Home Звяртанне дахаты 61 20
22   Іспанія Іспанская Люсія Перэз Que Me quiten Lо Bailao Усё лепшае заўсёды са мной 50 23
23   Украіна Англійская Міка Ньютан Angels Анёлы 159 4
24   Сербія Сербская Ніна Caroban Чароўны 85 14
25   Грузія Англійская «Eldrine» One More Day Яшчэ адзін дзень 110 9

Трансляцыя

правіць

Каментатары

правіць
Краіна 1-ы паўфінал 2-і паўфінал Фінал
 Аўстралія Джулія Земіра
Сэм Пенг
Джулія Земіра
Сэм Пенг
Джулія Земіра
Сэм Пенг
 Харватыя Душка Чурліч Душка Чурліч Душка Чурліч
 Эстонія Марка Рэйкоп Марка Рэйкоп Марка Рэйкоп
 Фінляндыя Тар'я Нархі
Аска Муртомякі
Тар'я Нархі
Аска Муртомякі
Тар'я Нархі
Аска Муртомякі
 Францыя Одры Шавю
Бруно Берберэ
Одры Шавю
Бруно Берберэ
Лорэн Боер
Катрын Лара
 Германія Петер Урбан Петер Урбан Петер Урбан
 Ірландыя Марці Вэлан Марці Вэлан
 Латвія Вальтер Фрыденберг Вальтер Фрыденберг Угіс Йокст
 Сербія Душка Вічініч-Лучіч
Таня Желькавіч
Драган Іліч
Таня Желькавіч
Душка Вічініч-Лучіч
Таня Желькавіч
 Украіна Цімур Мірашнічэнка
Таццяна Церахава
Цімур Мірашнічэнка
Таццяна Церахава
Цімур Мірашнічэнка
Таццяна Церахава
 Турцыя Мелтем Эрзен Язган Мелтем Эрзен Язган Мелтем Эрзен Язган
 Азербайджан Хуснія Магерамава
Лэйла Аліева
Хуснія Магерамава
Лэйла Аліева
Хуснія Магерамава
Лэйла Аліева
 Аўстрыя Эндзі Кнол Эндзі Кнол Эндзі Кнол
 Албанія Леон Менкшы Леон Менкшы Леон Менкшы
 Беларусь Дзяніс Кур'ян Дзяніс Кур'ян Дзяніс Кур'ян

Глашатай ад Беларусі — Лейла Ісмаілава.

Спасылкі

правіць