Конназаводская вуліца (Магілёў)
Конназаводская вуліца (руск.: Коннозаводская улица) — колішняя вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва.
Конназаводская вуліца Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Гісторыя
правіцьУ канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў упоперак вуліцы быў пабудаваны квартал, які складаўся з будынка Магілёўскай міжкраявой школы НКУС і жылы дом НКУС (вуліца Ленінская, 68). Пасля вайны на месцы астатняга адрэзку вуліцы ўзведзены квартал паміж вуліцамі Першамайскай і бульварам Леніна, вуліца цалкам знікла з карт горада. Ад былой забудовы захаваўся адзіны дом (вуліца Ленінская, 68а), які апынуўся ў двары квартала НКУС.
Размяшчэнне
правіцьБыла арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Ішла ад вул. Вялікай Садовай (цяпер Ленінская) да Дняпроўскага праспекта (цяпер Першамайская вуліца), пасля чаго пераходзіла ў Ледзькаўскую вуліцу (цяпер Сялянская).
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх