Конрад Гётке

Конрад Гётке

Конрад Гётке (шведск.: Konrad Götke; ?, Швецыя - пасля 1652) - гравёр шведскага паходжання, які працаваў у Вялікім Княстве Літоўскім[1].

Конрад Гётке
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння
Дата смерці пасля 1652
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, гравёр па медзі
Жанр медзярыт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Януш Тышкевіч. Гравюра К. Гётке з кнігі А. Дубовіча «Адпраўка асобы». Вільня, 1642
Тытульны ліст кнігі «Сем герояў Хадкевічаў»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Швецыі. Жыў у Вільні і, магчыма, у Любчы. Іпюстраваў кнігі Віленскай акадэмічнай друкарні і Любчанскай друкарні.

Творчасць правіць

У кнізе П. Ляцкага «Сем герояў Хадкевічаў» (Вільня, 1642) выканаў гравіраваны тытульны ліст, герб Хадкевічаў, партрзт Я. К. Хадкевіча. У 1643 выканаў алегорыю на смерць вармінскага біскупа М. Шышкоўскага  (руск.), а у 1644 — партрэт плоцкага біскупа Карла Фердынанда Вазы ў кнізе «Свяшчэнная дарога» (Вільня). Аўтар партрэтаў і гербаў старосты жамойцкага Я. А. Ляцкага (1647) і падкаморыя ваўкавыскага А. Дольскага (1648) у прысвечаных ім панегірыках.

Да кніг міністра віленскага лютэранскага збору А. Шонфлісіуса «Сад душы чалавечай» (Любча, 1648) і «Пасціла хрысціянская» (Любча, 1652) выканаў тытульныя лicты, ілюстрацыі, віньеткі, партрэт аўтара. У кнізе А. Ф. Бачкоўскага «Яснавяльможнага роду Кішкаў аздоба» (1648) змешчаны 9 партрэтаў Кішкаў аўтарства Гётке. Выканаў партрэты новагародскага кашталяна В. В. Копаця, прадстаўнікоў родаў Хадкевічаў і Тышкевічаў.

Зноскі

  1. Пазднякоў В. Конрад Гётке // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 478. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура правіць

  • Zawisza, N. Götke Konrad // Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. — 1998. — P. 422—423.