Конрад фон Юнгінген

Ко́нрад фон Ю́нгінген (ням.: Konrad von Jungingen; каля 1355, верагодна, Юнгінген[2] — 30 сакавіка 1407, Марыенбург) — 25-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1393 па 1407 год. Наступным вялікім магістрам стаў малодшы брат Конрада Ульрых фон Юнгінген.

Конрад фон Юнгінген
Konrad von Jungingen
Конрад фон Юнгінген. Малюнак К. Хартнача з працы «Altes und Neues Preussen», 1684
Конрад фон Юнгінген. Малюнак К. Хартнача з працы
«Altes und Neues Preussen», 1684
Сцяг25-ы Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
1393 — 1407
Папярэднік Конрад фон Валенродэ
Пераемнік Ульрых фон Юнгінген
Нараджэнне каля 1355[1]
Смерць 30 сакавіка 1407
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Конрад фон Юнгінген нарадзіўся каля 1355 года, верагодна, у Юнгінгене, Вюртэмберг.

У студзені 1394 года пачаўся новы паход на Літву, у якім бралі ўдзел мноства французскіх і нямецкіх рыцараў, у тым ліку атрад стралкоў з Бургундыі. Наступаючым войскам удалося разбіць Вітаўта і прыступіць да аблогі Вільні. На восьмы дзень аблогі пад Вільню прыбыў магістр Лівоніі Венемар фон Бругеноэ. Пасля вычарпання прыпасаў крыжакі былі вымушаны адступіць[3].

Пад кіраўніцтвам Конрада Тэўтонскі ордэн у 1398 годзе на востраве Готланд перамог піратаў, якія зімавалі там. Ён загадаў разбурыць умацаванні «лікедэлераў» у Ландэскроне, крэпасць у Сліце і, меркавана, так званы «Палац Лойста». З тых часоў Балтыйскае мора было амаль вызвалена ад піратаў, а тых, што засталіся (сярод іх Клаус Сцёртэбекер) былі вымушаны бегчы ў Паўночнае мора.

У 1393 годзе пад кіраўніцтвам Конрада ва Усходняй Прусіі было заснавана паселішча Сенсбург, дзе Ордэн яшчэ ў 1348 годзе ўзвёў драўляную крэпасць. У 1397 годзе па ініцыятыве Конрада пачалося будаўніцтва замка Рагніт[4].

У 1398 годзе паміж Тэўтонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім было складзена Салінскае пагадненне, паводле якога Жмудзь пераходзіла пад уладу крыжакоў і ўсталёўваўся трывалы мір паміж бакамі[3].

Сканаў 30 сакавіка 1407 года ў замку Марыенбург, дзе і быў пахаваны.

Смерць вялікага магістра была вельмі незвычайнай. Урач прапісаў Конраду ў якасці лячэння ад жоўцевага каменя палавыя зносіны, аднак цнатлівы рыцар адмовіўся выконваць прадпісанне, што і звяло яго ў магілу[5].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Jähnig B. Konrad von Jungingen // Neue Deutsche Biographie. — Band 12. — Berlin: Duncker & Humblot, 1980. — S. 517 f.
  3. а б Урбан В. Тевтонский орден. — М.: АСТ, 2007. — С. 214—216. — ISBN 978-5-17-044178-5.
  4. Бахтин А. П. Орден и пруссы Архівавана 20 ліпеня 2011.. Праверана: 26.07.2010.
  5. Turnbull S. The Book of the Medieval Knight. New York: Crown Publishers, 1985. — p. 87.

Літаратура правіць