Конрад IV Гогенштаўфен
Конрад IV Гогенштаўфен (ням.: Konrad IV von Hohenstaufen; 25 красавіка 1228, Андрыя, Апулія, Італія — 21 мая 1254, каля Лавела, Базіліката, Італія) — кароль Германіі (з 1237 года; самастойна — з 1250 года), Кароль Іерусаліма (з 1228 года), кароль Сіцыліі (з 1250 года), герцаг Швабіі (з 1235 года).
Конрад IV Гогенштаўфен ням.: Konrad IV von Hohenstaufen | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
25 красавіка 1228 — 21 мая 1254 | |||
(пад імем Конрад II) | |||
Папярэднік | Іаланта Іерусалімская | ||
Пераемнік | Канрадзін | ||
| |||
люты 1237 — 21 мая 1254 | |||
Папярэднік | Фрыдрых II | ||
Пераемнік | Вільгельм Галандскі | ||
| |||
13 снежня 1250 — 21 мая 1254 | |||
(пад імем Конрад I) | |||
Папярэднік | Федэрыга I | ||
Пераемнік | Конрад II | ||
| |||
1235 — 21 мая 1254 | |||
(пад імем Конрад III) | |||
Папярэднік | Генрых II | ||
Пераемнік | Канрадзін | ||
Дзейнасць | суверэн | ||
Нараджэнне | 25 красавіка 1228[1][2][…] | ||
Смерць | 21 мая 1254[1][2][3] (26 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Род Гогенштаўфенаў | ||
Бацька | Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі | ||
Маці | Іаланта Іерусалімская | ||
Жонка | Елізавета Баварская[d] | ||
Дзеці | Канрадзін[d], Agnes von Görz und Tirol[d], Albrecht von Hohenstaufen[d] і Lluís de Gorízia-Tirol[d] | ||
Конрад быў адзіным сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II Гогенштаўфена і яго другой жонкі Іаланты (Ізабелы) Іерусалімскай, якая памерла пры яго нараджэнні; ад яе Конрад атрымаў у спадчыну права на трон Іерусаліма.
БіяграфіяПравіць
Пасля звяржэння старэйшага брата Генрыха быў выбраны і каранаваны рымскім каралём (1237); кіраваў у адсутнасць бацькі Германіяй. З 1240 года Конрад актыўна пачаў умешвацца ў імперскую палітыку і агітаваць князёў падтрымаць свайго бацьку. Калі Інакенцій IV, на Ліёнскім саборы ў 1245 годзе, абвясціў Фрыдрыха зрынутым, Конрад змагаўся з ландграфам цюрынгенскім Генрыхам Распэ, якога прыхільнікі абвясцілі імператарам.
Генрых разбіў Конрада IV у 1246 годзе пад Франкфуртам, але захварэў пры аблозе Ульма і памёр 16 лютага 1247 года. Тады Конраду IV прыйшлося змагацца з абраным на яго месца Вільгельмам Галандскім, які пасля смерці Фрыдрыха II, разбіў Конрада IV у бітве пры Опенгейме ў 1251 годзе.
Напачатку 1252 года Конрад IV з'явіўся ў Італію, падпарадкаваў Капую, узяў і сурова пакараў Неапаль (1253) і зацвердзіўся на поўдні паўвострава. Папа Інакенцій IV узвёў супраць яго фармальнае абвінавачванне ў ерасі і адлучыў яго ад царквы.
У падрыхтоўцы да паходу ў Верхнюю Італію Конрад IV памёр ад малярыі ў ваенным лагеры каля Лавела 21 мая 1254 года.
Сэрца і яго вантробы пахавалі ў Мельфі. Цела Конрада было адвезена ў кафедральны сабор Месіны, але маланка стукнула ў сабор, і ўстаноўленае для развітання цела караля згарэла яшчэ перад пахаваннем.
Сям'я і дзеціПравіць
1 верасня 1246 года Конрад IV ажаніўся са сваёй чацвераюраднай сястрой — Елізаветай Вітэльсбах (1227 — 9 кастрычніка 1273). Яна была дачкой пфальцграфа і герцага Баварскага Атона II Яснавяльможнага (7 красавіка 1206 — 29 лістапада 1253) і Агнесы (1201 — 1267) — стрыечнай цёткі імператара Фрыдрыха II.
Пазней Елізавета выйшла замуж за Мейнхарда II (1238 — 1 снежня 1295), графа Горыцы (1257 — 1271), графа Ціроля (з 1257 года), герцага Карынтыі і Крайны (з 1286 года).
Ад гэтага шлюбу нарадзілася адзінае дзіця — сын, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Канрадзіна (25 сакавіка 1252 — 29 кастрычніка 1268), кароль Іерусаліма (як Конрад III) (1254 — 1268), кароль Сіцыліі (як Конрад II) (1254 — 1258), герцаг Швабіі (як Конрад IV) (1254 — 1268).
Папярэднік Фрыдрых II |
кароль Германіі 1237—1254 |
Пераемнік Вільгельм Галандскі |
кароль Сіцыліі 1250—1254 |
Пераемнік Канрадзін | |
Папярэднікі Фрыдрых Іаланта |
кароль Іерусаліма 1228—1254 |
- ↑ 1,0 1,1 Conrad IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Konrad (Konrad IV.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Conrad IV de Germània // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.