Шчаўе кучаравае

(Пасля перасылкі з Конскі шчавель)

Шчаўе кучаравае[3] (Rumex crispus) — травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Шчаўе кучаравае
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rumex crispus L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20937
NCBI  174649
EOL  585266
GRIN  t:32530
IPNI  145314-3
TPL  kew-2424294

Расце як пустазелле на лугах і ўскраінах палёў, па берагах рэк, ручаёў, канаў, каля дарог, каля жылля.

Назва правіць

Шчаўе кучаравае, шчавель конскі[4], конскі шчавель[5].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна.

Корань стрыжневы, доўгі; буры, на зломе жоўты.

Сцябло прамое, вышынёй 50-120 см, пакрыта баразёнкамі, голае, чырванаватага колеру.

Лісце ланцэтнае, вострае, па краях кучаравае, даўжынёй 15-20 см. Ніжняе лісце тупое або злёгку сэрцападобнае.

Кветкі абодваполыя, дробныя, чырвонага ці зялёнага колеру, сабраны ў доўгую (да 60 см), вузкую, густую мяцёлку. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Плады — трохграневы арэшак, сціснуты паміж шырокімі долямі калякветніка.

Хімічны склад правіць

Карані ўтрымліваюць антрагліказіды, хрызафанавую і брасідынавую кіслоты, дубільныя рэчывы (4-11 %), смолы, жалеза, шчаўева-кальцыевую соль[6], вітамін K.

Значэнне і прымяненне правіць

Карані валодаюць звязальным, супрацьгліставымі, супрацьзапаленчым і ранагаючым дзеяннем.

Моцная каранёвая сістэма, лёгка рэгенерыруючая пры разразанні на часткі, робіць расліну пустазеллем, якое вельмі цяжка звесці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 114. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  6. Щавелево-кальциевая соль в растениях // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура правіць