Консульства БНР у Рызе

(Пасля перасылкі з Консул БНР у Рызе)

Консульства БНР у Рызе — дыпламатычна-консульская ўстанова БНР.

Ва ўмовах пагаршэння адносін з Літвой ўрад БНР спрабаваў пашырыць кантакты з Латвіяй, але ў 1918 наладзіць беларуска-латвійскія адносіны перашкодзіла Германія — немцы выступалі супраць фарміравання латвійскай нацыянальнай дзяржавы, але ў 1919 перашкоды для стварэння незалежнай Латвіі былі знятыя. У жніўні 1919 у Рызе адкрылася консульства БНР, якое ўзначаліў К. Цярэшчанка, да яго прызначэння абавязкі консула БНР выконваў Б. Шымковіч, а трохі пазней — Я. Чарапук. Консульства вяло перамовы з міністрам замежных спраў Латвіі па пытаннях мяжы і падтрымкі БНР на міжнароднай арэне. У верасні 1919 на аснове консульства адкрылася Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі.

Літаратура правіць

  • Ціхаміраў А. Балтыйскі вектар у беларускай палітыцы ў 1916—1920 гг. // Журнал международного права и международных отношений 2006 — № 1.