Кончыцкае возера

Ко́нчыцкае[2] — возера ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Піна, за 18 км на паўднёвы захад ад Пінска, каля вёскі Кончыцы.

Кончыцкае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129 м[1]
Даўжыня 1,17 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 0,51 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,05 км
Найбольшая глыбіня 8,3 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Кончыцкае (Беларусь)
Кончыцкае
Кончыцкае
Кончыцкае (Брэсцкая вобласць)
Кончыцкае
Кончыцкае
Map

Плошча паверхні 0,51 км². Найбольшая глыбіня 8,3 м. Даўжыня 1,17 км. Найбольшая шырыня 0,7 км, Даўжыня берагавой лініі 3,05 км. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя, на захадзе і ўсходзе пад хмызняком. Берагі ўчасткамі забалочаныя. Злучана каналам з ракой Піна.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.

Літаратура правіць