Каньскаволя

(Пасля перасылкі з Коньскаволя)

Каньскаво́ля (польск.: Końskowola), вёска і колішні горад (1532—1870) у Польшчы, адм. цэнтр гміны Каньскаволя ў Пулаўскім павеце Любельскага ваяводства. Месціцца над ракой Куро́ўка, за 5 км на У ад Пулаваў, 10 км на З ад Ку́рава і 42 км ад Любліна. Праз вёску праходзіць аўтадарога нумар 12 і чыгуначная лінія E-20.

Вёска
Каньскаволя
польск.: Końskowola
Герб
Герб
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Плошча
9,81 км²
Насельніцтва
2 188 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +48 81
Паштовы індэкс
24-130
Афіцыйны сайт
konskowola.info.pl (польск.)
Каньскаволя на карце Польшчы ±
Каньскаволя (Польшча)
Каньскаволя
Каньскаволя (Люблінскае ваяводства)
Каньскаволя

Вёска была заснаваная каля канца 14 ст., не раней за 1392. Гарадскія правы атрыманыя ў 1532, і страчаныя ў 1870 пасля адміністрацыйнай рэформы. У наш час вёска-спадарожнік Пулаваў. Аднак, жыхары не жадаюць далучэння вёскі да гораду, і ў сакавіку 2006 выступілі з ініцыятывай вяртання гарадскіх правоў.