Копра (з малаяльскай: копара) — высушаны алеісты эндасперм арэхаў какосавай пальмы. Белыя ці жаўтлявыя кавалачкі таўшчынёй 6-12 мм, пакрытыя скуркай. Ядомая. Копра ўтрымоўвае ў сярэднім 6% вады, 67% тлушчу, 16% вугляводаў, 9% бялку. Гарачым прэсаваннем з копры атрымліваюць лёгкаплаўкі алей (tпл 20-27 ° С), які выкарыстоўваецца ў ежу і як тэхнічная сыравіна. Жмых копры - каштоўны канцэнтраваны корм для жывёлы. З аднаго арэха атрымліваюць ад 80 да 500 г. копры. Свежы эндасперм какоса змяшчае 30-40% какосавага алею, копры - 60-70%.

Сушка копры

Копры выкарыстоўваецца як сыравіна для падрыхтоўкі маргарыну, тэхнічнага масла, гліцэрына, мыла і напалму.

Асноўныя вытворцы копры: краіны Паўднёва-Усходняй Азіі (каля 67% сусветнай прадукцыі), Акіянія (каля 10%), Афрыка (3-4%).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць