Копцевічы (Чашніцкі раён)

вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ко́пцевічы[1] (трансліт.: Kopcievičy, руск.: Коптевичи) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Празямлянскага сельсавета.

Вёска
Копцевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 164 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2133
Аўтамабільны код
2
СААТА
2251841081
Копцевічы на карце Беларусі ±
Копцевічы (Чашніцкі раён) (Беларусь)
Копцевічы (Чашніцкі раён)
Копцевічы (Чашніцкі раён) (Віцебская вобласць)
Копцевічы (Чашніцкі раён)

Гісторыя

правіць

Вядомы прынамсі з 1552 года, калі згадваюцца Рэвізіяй як «людзі Копцеўскія» «над ракой Улай» сярод уладанняў полацкага Іаана-Прадцечанскага манастыра.[2] З маскоўскай пісцовай кнігі Полацкага павета 1563 года вядома, што гэтыя «людзі» былі часткай манастырскіх уладанняў з цэнтрам у сяльцы Іванаўскім.

Рэвізоры ў 1580 годзе адзначалі, што раней гэтыя "людзі" давалі на манастыр кожны 4 сноп з усяго збожжа і палову мёду з усіх борцяў, але на час рэвізіі ўсе "разышліся прэч", што пэўна было наступствам Лівонскай вайны (1558—1583). Станам на 1580 год манастырскае ўладанне трымаў кашталян смаленскі "ку Дзісне".

Да 16 кастрычніка 1989 года вёска ўваходзіла ў склад Іванскага сельсавета[3].

Вядомыя асобы

правіць

Помнікі

правіць
 
Мемарыяльны знак
  • Мемарыяльны знак бітве 1812 года (1962)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года / В. Варонін. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 268с. — С. 170—171.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 106.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць