Копцкая Каталіцкая Царква

Копцкая каталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца копцкага абраду, што ўзыходзіць да Александрыйскай літургічнай традыцыі. Узнікла ў выніку заключэнне уніі з Рымам часткі Копцкай праваслаўнай царквы. Колькасць прыхільнікаў паводле даных на 2013 год складае каля 165 тысяч чалавек, галоўным чынам, у Егіпце. Царква налічвае 8 біскупаў і 255 святароў у 161 прыходзе[1]. Копцкая каталіцкая царква — адна з шасці ўсходнекаталіцкіх цэркваў, якія маюць статус патрыярхата. У наш час яе ўзначальвае патрыярх Ібрагім Ісак Сідрак.

Копцкі крыж

Гісторыя правіць

У 1741 годзе копцкі патрыярх Іерусаліма Анастасій увайшоў у поўныя зносіны з Рымам. Папа Бенедыкт XIV усталяваў для копцкай каталіцкай абшчыны апостальскі вікарыят; зрэшты Анастасій неўзабаве вярнуўся ў Копцкую праваслаўную царкву, але лінія копцкіх апостальскіх вікарыяў была працягнута. У 1824 годзе Святы Прастол стварыў для коптаў-каталікоў патрыярхат, які існаваў, аднак, толькі на паперы з-за процідзеяння яго дзейнасці з боку ўлад Асманскай імперыі. Патрыярхат быў прызнаны ў 1829 годзе і тады ж атрыманы дазвол на будаўніцтва цэркваў. У 1895 годзе Папа Леў XIII паўторна заснаваў копцкі патрыярхат і ў 1899 годзе ўзвёў біскупа Кірылу ў ранг патрыярха з тытулам «Патрыярх Александрыі і ўсіх коптаў».

Структура правіць

Рэзідэнцыя патрыярха размешчана ў Каіры, хоць ён і носіць тытул Патрыярха Александрыйскага. У склад копцкай каталіцкай царквы ўваходзяць сем епархій з цэнтрамі ў Александрыі, Асьюце, Гізе, Ісмаіліі, Луксоры, Міньі і Сахагу. Александрыйская епархія ўзначальваецца ўласна патрыярхам. У Копцкай каталіцкай царкве адсутнічаюць манастыры ўсходняй традыцыі, параўнальныя з манастырамі Копцкай праваслаўнай царквы. Існуе некалькі манаскіх абшчын, пабудаваных на ўзор заходніх манаскіх ордэнаў. Адукацыю святары атрымліваюць у патрыяршай семінарыі Св. Льва ў Маадзі, каля Каіра. Акрамя яе існуюць яшчэ тры невялікія семінарыі. З 160 з лішнім тысяч коптаў-каталікоў толькі каля дзесяці тысяч пражываюць па-за межамі Егіпта, галоўным чынам, гэта эмігранты. Прыходы Копцкай каталіцкай царквы маюцца ў такіх гарадах, як Парыж, Манрэаль, Лос-Анджэлес, Сідней і Мельбурн.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць