Копыскі павет
Копыскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 1777—1796 і 1802—1861 гадах. Цэнтр — Копысь. Плошча каля 2,3 тыс. км².
Копыскі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата скасавання | 1860 |
Створаны на частцы тэрыторыі скасаваных Аршанскай і Магілёўскай правінцый паводле імператарскага ўказа ад 22 сакавіка 1777 года. Уключаў 115 панскіх маёнткаў, мястэчкі Абольцы, Барань, Зубрэвічы, Саколіна, Смаляны, Стараселле, Талачын.
У 1794 годзе да павета далучана тэрыторыя на захад ад ракі Друць з мястэчкамі Абчуга, Бобр, Зарэчны Талачын, Крупкі, пасля чаго плошча павета склала каля 3,1 тыс. км². У 1796 годзе павет скасаваны, у 1801 годзе адноўлены. Паўторна скасаваны ў 1861 годзе, тэрыторыя павета была ўключана ў Аршанскі, Горацкі, Магілёўскі і Сенненскі паветы.
Ураднікі павета
правіцьЛітаратура
правіць- Насевіч, В. Копыскі павет / Вячаслаў Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 234. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.