Корань усіх бедаў?

«Корань усіх бедаў?» (англ.: The Root of All Evil?) — дакументальны фільм аб рэлігіі, які разглядае рэлігію крытычна. Вядучы і сцэнарыст Рычард Докінз ставіць пад сумнеў карыснасць і рацыянальнасць рэлігіі. Гутарыць з шэрагам як радыкальных (Юсуф Аль-Хатаб, Тэд Хагард) так і ўмераных (Рычард Харыс, Гершэль Глюк) рэлігійных дзеячаў, з атэістамі ў амерыканскай глыбінцы і з прадстаўнікамі навуковай супольнасці.

Корань усіх бедаў?M:
англ.: The Root of All Evil?
Жанр дакументальны фільм і тэлевізійны дакументальны фільм[d]
Рэжысёр Расел Барнс
Прадзюсар Алан Клементс
Сцэнарыст
Кінакампанія Channel 4
Працягласць 90 хвіл.
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Мова англійская
Год 2006
IMDb ID 0774118

Сюжэт правіць

Частка першая. Бог як ілюзія. правіць

Наведванне Лурда, інтэрв'ю са святаром аб меркаваных цудоўных вылячэннях. Супастаўленне навукі і рэлігіі; іх тлумачэння разнастайнасці жыцця. Візіт у Каларада-Спрынгс, размова з пастарам Г Хагардом аб эвалюцыі, гутарка з групай няверуючых аб іх становішчы ў ЗША. Наведванне Ерусаліма: адлюстраванне рэлігійнага канфлікту вакол Храмавай гары, гутарка з прыняўшым іслам яўрэем з ЗША, які востра крытыкуе заходняе грамадства за амаральнасць. Дэманстрацыя немэтазгоднасці рэлігіі з прымяненнем аналогіі з імбрыкам Расэла.

Частка другая. Вірус веры. правіць

Докінз абмяркоўвае ролю веры ў адукацыі з равінам Г. Глюкам і настаўнікам-крэацыяністам Хоксам. Гутаркі з псіхолагам Дж. Майтан і пастарам. К. Робертсам пра ўплыў на дзяцей страху перад пеклам. Крытыка Бібліі як асновы для маралі; інтэрв'ю з М. Брэям, прыхільнікам смяротнага пакарання за пралюбадзейства. Гутарка з Р. Харысам, умераным англіканінам. Гутаркі аб нерэлігійнай маралі і зацвярджэнне Докинзам плённасці атэізму і навуковага бачання свету.

Спасылкі правіць