«Корчак» (польск.: Korczak) — прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 270 родаў у Беларусі, Украіне, Літве і Польшчы.

Герб «Корчак»

Апісанне правіць

У чырвоным полі тры папярочныя сярэбраныя бэлькі, якія звужаюцца да нізу. Клейнод — над прылбіцай з шляхецкай каронай у залатой чары палова сярэбранага сабакі. Існуюць варыянты герба з дзвюма перакрыжаванымі гардамі над бэлькамі і трыма страусавымі перамі ў клейнодзе (герб «Лопат»), сярэбраным месяцам над бэлькамі рагамі ўгору і інш.. У Польшчы вядомы з 1142 г. (Ogród królewski, Paprocki Bartłomiej, D. Siedlczański, Praga, 1599 r.). Паводле Я. Длугаша, герб утвораны каралем Людвікам І; ён дадаў тры бэлькі, якія выцеснілі сабаку з тарчы ў клейнод. У ВКЛ пашырыўся пасля прыняцця Гарадзельскага прывілею (1413).

Гербам карысталіся правіць

Гербам карысталіся наступныя фаміліі: Астроўскі, Багавіцкі, Багдановіч, Балевіч, Барткевіч, Бартноўскі, Баткоўскі, Батурыцкі, Бранавіцкі, Буцэвіч, Бянеўскі, Бярнацкі, Вайналовіч, Вайшвіла, Валадзько, Верашчынскі, Весэль, Воўк, Воўк-Леванеўскі, Воўк-Санеўскі, Гаеўскі, Ганскі, Гарадынскі, Гараін, Гарноўскі, Гараўскі, Глінскі, Глініч, Грачына, Грушвіцкі, Далінскі, Дамброўскі/Дуброўскі, Дрэлінг, Есьман, Еўлашкевіч, Загароўскі, Заравінскі, Збароўскі, Зубко, Іллініч, Казімірскі, Казярадскі, Каловіч, Камар, Камароўскі, Карафа-Корбут, Катовіч, Корбут, Краснадэмбскі/Краснадубскі, Краснапольскі, Крупскі, Крыніцкі, Лапінкевіч, Лаўрыновіч, Ліпскі, Лопат, Лышчынскі, Ляшчынскі, Магільніцкі, Мароз, Меляшкевіч, Міхайлеўскі, Міхальскі, Млечка, Мысько, Мялешка, Парванецкі, Паўловіч, Паўлуць, Пракаповіч, Рымкевіч, Сабаньскі, Салуха, Сасноўскі, Сівіцкі, Скарута, Скуратовіч, Свяжынскі, Слядзеўскі, Солтан, Стаўскі, Судкоўскі, Султан, Сялецкі, Сяліцкі, Тур, Турлай, Хадароўскі, Ханеўскі, Цераховіч, Чупа, Шумкевіч, Шумковіч, Яўлашка.

Спасылкі правіць