Корчыцы
Ко́рчыцы[1] (трансліт.: Korčycy, руск.: Корчицы) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хідрынскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на поўдзень ад горада і чыг. ст. Кобрын, 57 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын-Дзівін. 182 гаспадаркі, 490 жыхароў (2005). Фактычна складаецца з двух вёсак Вялікія Корчыцы (Забужкі) і Малыя Корчыцы (Кіганы).
Вёска
Корчыцы
|
Гісторыя
правіць- 1491: княгіня Фядора (Тэадора) Іванаўна (з роду Рагацінскіх, жонка кн. Івана Сямёнавіча Кобрынскага) запісала с. Корчычы з усімі даходамі манастырскай царкве Св. Спаса ў Кобрыне. Гэтае наданне было пацверджана ў 1512 г. вял. князем ВКЛ і каралём Польшчы Жыгімонтам I Старым, у 1633 г. — яго жонкай каралевай Бонай, у 1647 г. — каралём Уладзіславам IV і г.д.
- 1549: с. Корчыцы «два жеребіи а Римоновских дымы» і «другой жеребій Здавновских».
- 1668: Корчыцы – фундушавае сяло Кобрынскай архімандрыі, якое згодна з універсалам Міхаіла Казіміра Паца вызвалялася ад ваенных пабораў і пастою.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.
- 1846: 2 вёскі: Корчыцы-Забужкі — 23 двары, 199 жыхароў, і Корчыцы-Кіганы — 12 двароў 93 жыхары, у складзе фальварка Антанін, які быў пабудаваны ў 1839 г. ва ўрочышчы Палонна архіепіскапам мінскім і бабруйскім Антоніем.
- 1890: вёскі Корчыцы-Кіганы, 421 1/2 дзес. зямлі, і Корчыцы-Забужкі, 601 1/2 дзес. зямлі, Верхалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі.
- 1897: ў в. Кіганы (Корчыцы) 30 двароў, 215 жыхароў, меліся царква на могілках, хлебазапасны магазін; у в. Забужкі (Корчыцы) — 42 двары, 304 жыхары, хлебазапасны магазін.
- 1911: вёска Корчыцы ў Навасёлкаўскай вол. Кобрынскага павета, 569 жыхароў.
- 1921: у складзе міжваеннай Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёскі — Корчыцы Вялікія, 26 двароў, 166 жыхароў, і Корчыцы Малыя, 21 двор, 77 жыхароў. У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
- 1939: у складзе Беларускай ССР
- 15 студзеня 1940: у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці
- 12 кастрычніка 1940 — 30 кастрычніка 1959: у Верхалескім сельсавеце
- 8 жніўня 1959: у Кобрынскім раёне
- 1940: 64 двары, 315 жыхароў, в. Корчыцы Малыя — 42 двары, 179 жыхароў; працавала пач. школа
- 1941—1945: у Вялікую Айчынную вайну Корчыцы акупаваны нямецкімі войскамі з чэрвеня 1941 годзе да ліпеня 1944 годзе
- 1949: арганізаваны калгасы: імя Варашылава ў в. Корчыцы Вялікія (старшыня М.А.Кірылюк), імя Чапаева ў в. Корчыцы Малыя (25 гаспадарак, старшыня Ф.Кірылюк).
- 1959: вёскі налічвалі: Корчыцы Вялікія — 260 жыхароў, Корчыцы Малыя — 160 жыхароў;
- 1970: 262 і 144 жыхары. Пад канец 1970 года вёска Малыя Корчыцы далучана да вёскі Вялікія Корчыцы (пазней Корчыцы)[2].
- 1973: вёска перададзена з Навасёлкаўскага сельсавета ў склад Хідрынскага сельсавета[3].
- 1999: вёска, 187 гаспадарак, 523 жыхары, цэнтр калгаса «Сцяг Перамогі» (з 2004 СВК «Раданежскі»), у які ўваходзяць вёскі Ляхчыцы і Навасадкі.
Інфраструктура
правіцьПрацуюць дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, базавая школа, фельч.-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі, ветучастак.
Вядомыя выхадцы
правіцьУ Корчыцах нарадзіўся Мікалай Казюк (1898 - 1979) — беларускі літаратурны крытык, Палкоўнік, выкладчык ваенна-паветранай акадэміі імя Гагарына.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ко́рчычы
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка , 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
Літаратура
правіць- Памяць: Кобрынскі раён. Мінск: БЕЛТА, 2002.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Корчыцы на карце Хідрынскага сельсавета
- Корчыцы са спадарожніка