Костачка — пакрытае драўніннай абалонкай ядро ў некаторых пладах.

Плод вішні і яе костачка

Таксама костачкамі часта называюць любое насенне, якое сустракаецца ў мякаці садавіны, ягад або гародніны (кавуновыя костачкі).

Выкарыстанне правіць

Перш за ўсё, костачкі выкарыстоўваюцца як насенне для размнажэння раслін.

Абрыкосавыя і персікавыя костачкі служаць заменнікам горкага міндаля.

Костачкі, таксама як і іншыя тыпы насення, выкарыстоўваюцца як сыравіна для атрымання алеяў.

У касметалогіі здробненыя костачкі выкарыстоўваюцца для атрымання скрабаў.

Існуюць сарты садавіны і ягад без костачак, спецыяльна выведзеныя для зручнасці спажыўцоў (вінаград кішміш і іншыя).