Косінскі тралейбус

Косінскі тралейбус (трансліт.: Kosinski traliejbus) — грузавы тралейбус (тралейвоз), які дзейнічаў у 1954 годзе ў вёсцы Косіна Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Косінскі тралейбус
Тралейбусная сістэма
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Горад Косіна, Лагойскі раён, Мінская вобласць.
Дата адкрыцця 1954
Дата зачынення 1955
Колькасць тралейбусных паркаў 1
Колькасць тралейбусаў 1
Кампанія-перавозчык Калгас «Перамога»

Тралейбусная лінія вяла ад корманарыхтоўчага цэха да малочна-таварнай фермы ўздоўж кароўнікаў, цялятніка, птушнікаў, свінарнікаў. Тралейбус абслугоўваў ферму, падвозіў корм, перавозіў грузы паміж цэхамі фермы.

Тралейбус пабудаваны і змантаваны ў 1954 годзе Інстытутам механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. Грузападымальнасць машыны — 1 тона, магутнасць — 3,5 кВт.

Пра тралейбус вядома з двух артыкулаў 1954 года ў часопісах «Огонёк» і «Техника — молодёжи». Ужо ў 1956 годзе тралейбус не згадваецца, далейшы лёс тралейбуса не вядомы.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць