Котаўскі сельсавет

Ко́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Котава.

Котаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Віцебскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Котава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 22 снежня 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна. 12 мая 1959 года ў склад сельсавета з Янавіцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бітаўка, Жаляі, Зайбужжа, Князі, Латыгава, Мішуткі, Сакольнікі і Шчыты)[1]. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вымнянскага сельсавета[2].

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.