Коўкасць
Коўкасць — здольнасць металаў і сплаваў падвяргацца коўцы і іншым відам апрацоўкі ціскам (пракатка, валачэнне, прэсаванне, штампоўка). Коўкасць характарызуецца двума паказчыкамі — пластычнасцю, гэта значыць здольнасцю металу падвяргацца дэфармацыі пад ціскам без разбурэння, і супрацівам дэфармацыі. У каванні металаў (сталь, латунь, дзюралюміній і некаторыя іншыя медныя, алюмініевыя, магніевыя, нікелевыя сплавы) адносна высокая пластычнасць спалучаецца з нізкім супрацівам дэфармацыі.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 437.