КрАЗ-6322

грузавы аўтамабіль павышанай праходнасці

КрАЗ-6322грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 6х6, які вырабляецца Крамянчугскім аўтазаводам з 1994 года.

КрАЗ-6322
Вытворца Крамянчугскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Крамянчуг Сцяг Украіны
Гады выпуску 1994–н.ч.
Колавая формула 6х6
Дапушчальныя нагрузкі
Грузападымальнасць 10 000 кг
Храналогія
КрАЗ-260
Фотагалерэя на Wikimedia Commons КрАЗ-6322 на Вікісховішчы

Уяўляе сабой мадэрнізаваную мадэль КрАЗ-260. У параўнанні з папярэднікам на 30 к.с. павялічылася магутнасць рухавіка і да 10 т — грузападымальнасць[1]. Змены ў знешнім выглядзе закранулі форму апярэння і бампера.

Гісторыя правіць

 
Пажарны аўтамабіль на шасі КрАЗ-63221 на ўкраінскай паштовай марцы 2017 года

Выпускаецца Крамянчугскім аўтазаводам з 1994 года.

У 2006 годзе аўтамабіль быў прыняты на ўзбраенне Узброеных сіл Украіны, а першыя пастаўкі ва ўкраінскае войска адбыліся ў сакавіку 2008 года[2].

26 снежня 2019 года Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарачэнне памятную манету наміналам 10 грн. з выявай КрАЗ-6322. Манета мае дыяметр 30 мм і выраблена са сплаву на аснове цынку з нікелевым пакрыццём. Колькасць — 1 млн. штук[3].

У 20192021 гады закупкі Міністэрствам абароны Украіны былі перапыненыя ў сувязі з працэдурай банкруцтва Крэмэнчуцкага аўтазавода. У студзені 2022 года пастаўкі аднавіліся[4].

Канструкцыя правіць

 
Выгляд ззаду

КрАЗ-6322 — грузавы аўтамабіль павышанай праходнасці колавай формулы 6х6. Прызначаны для перавозкі грузаў і людзей, буксіравання транспартных сродкаў і спецыяльных прычэпаў па дарогах усіх катэгорый і бездаражу. Мае капотнае кампанаванне. Грузавая платформа — металічная з заднім адкідным бортам, аснашчана адкіднымі лаўкамі, дугамі і тэнтам.

КрАЗ-6322 уяўляе сабой глыбока мадэрнізаваны КрАЗ-260. Замест рухавіка ЯМЗ-238Л магутнасцю 300 к.с. ён меў рухавік ЯМЗ-238Д магутнасцю 330 к.с., новую каробку перадач ЯМЗ-238К замест ЯМЗ-238Б, новую раздатачную каробку з іншымі перадатачнымі лікамі. У сістэме рулявога кіравання ўжылі больш магутную масленую помпу гідраўзмацняльніка. Стаяначная тармазная сістэма з пнеўмаспружыннымі камерамі заменена на механічную трансмісійную з тармазным барабанам, які быў усталяваны на выхадным вале раздатачнай каробкі. Было перагледжана апярэнне кабіны, змянілі канструкцыю лябёдкі для ўкладання троса даўжынёй 60 метраў (у КрАЗ-260 — 56 метраў). На машыну ўсталявалі два паліўныя бакі 250 л замест двух па 160 л. Рама КрАЗ-6322 мае сілавую першую папярочку, пярэдні бампер і заднія буферы, якія дазвалялі эвакуяваць аўтамабіль метадам выштурхвання іншым аўтамабілем. Для забеспячэння заезда ў кузаў аўтапагрузчыка была павялічана таўшчыня ліста платформы (з 1,8 мм да 2,2 мм). У выніку дапрацовак падрыхтаваная маса КрАЗ-6322 на 220 кг больш падрыхтаванай масы КрАЗ-260.

Рухавікі правіць

Рухавік — ЯМЗ-238Д / ЯМЗ-238ДЕ2 — дызельны, васьміцыліндравы, V-падобны, з турбанаддзіманнем. Таксама магчымая ўстаноўка рухавікоў Cummins або Deutz.

У 2019 годзе была сертыфікавана мадыфікацыя КрАЗ-6322-06 з рухавіком Weichai экалагічнага класа Еўра-6[5][6].

Трансмісія правіць

Каробка перадач — ЯМЗ-2381 — механічная, васьміступеньчатая. Раздатачная каробка — механічная двухступеньчатая з міжвосевым блакавальным дыферэнцыялам. Вядучыя масты — цэнтральныя, двухступеньчатыя, аднахуткасныя, з міжколавымі блакіруемымі дыферэнцыяламі. Сярэдні мост прахаднога тыпу.

Шасі правіць

Пярэдняя і задняя падвескі — залежныя, на дзвюх уздоўжных паўэліптычных рысорах, пярэдняя з двума гідраўлічнымі амартызатарамі, задняя — балансірнага тыпу. Тармазная сістэма — пнеўматычнага тыпу. Рабочыя тормазы — колавыя тармазныя механізмы барабаннага тыпу, з унутранымі калодкамі; стаяначны тормаз — трансмісійны тормаз барабаннага тыпу на выходным вале раздатачнай каробкі; прывад механічны.

Характарыстыкі правіць

КрАЗ-6322
Даўжыня, мм 9100
Шырыня, мм 2720
База, мм 4600 + 1400
Каляіна, мм
спераду / ззаду
2160 / 2160
Дарожны прасвет, мм 370
Шыны 530/70-21"
Падрыхтаваная маса, кг 12 700
Дазволеная маса, кг 22 800
Грузападымальнасць, кг 10 000
Дапушчальная маса прычэпа, кг: па ўсіх дарогах, бездаражу 10 000
па дарогах з цвёрдым пакрыццём 30 000
самалётаў па бетаніраваных участках аэрадромаў 75 000
Унутраныя памеры платформы (Д х Ш х В), мм
* - з надстаўнымі бартамі
5000 х 2520 х 360 (1030*)
Вышыня пагрузкі, мм 1650
Максімальны пераадольны ўздым, % 60
Вугал уз'езду 39°
Вугал з'езду 25°
Максімальная глыбіня броду, м 1,5
Радыус павароту, м 13,5
Паліўны бак 2 па 250 л
Выдатак паліва, л/100 км 39
Макс. хуткасць, км / г 80

Мадыфікацыі і машыны на базе КрАЗ-6322 правіць

  • КрАЗ-63221 — шасі для мантажу інжынернага абсталявання.
  • КрАЗ-6322-047 — аўтамабіль-эвакуатар[7]. Абсталяваны кранам-маніпулятарам, прыладай для буксіроўкі тэхнікі, а таксама спецыяльным абсталяваннем для слясарных, зварачных і іншых рамонтных прац.
  • КрАЗ-6322-056 — перасоўная аўтарамонтная майстэрня[8], прызначаная для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту пашкоджанай аўтамабільнай і іншай тэхнікі ў палявых умовах.
  • КрАЗ‑632217, КрАЗ‑632207 — спецмашыны для працы ў складзе геолагаразведачных экспедыцый, сейсмалагічных лабараторый і прыродаахоўных службаў запаведнікаў, распрацаваныя па замове кампаніі System Use Contract Ltd (Вялікабрытанія) для пастаўкі ў Паўднёвую Афрыку[9]. Аўтамабілі маюць правабаковае рулявое кіраванне і абсталяваныя 6-цыліндравым рухавіком Deutz BF6M1015С магутнасцю 371 к.с., аднадыскавым счапленнем MFZ 430, 9-ступеньчатай каробкай перадач 9JS200TA-G6499 і шырокапрофільнымі шынамі.
  • КрАЗ-6322-161-02 — мадыфікацыя з правым размяшчэннем органаў кіравання[10].
  • КрАЗ-6322 РЭБ-01 — шасі для складнікаў комплексу далёкай пасіўнай радыётэхнічнай выведкі «Кальчуга-М».
  • КрАЗ-63221 РЭБ-02 — шасі для мантажу комплексаў сувязі, такіх як радыёрэлейная, трапасферная, касмічная і радыёсувязь, служачых для арганізацыі розных відаў сувязі ў палявых умовах[11].
  • КрАЗ-63221 САРМ-В — спецыяльны аўтамабіль для дастаўкі ратавальнікаў і спецабсталявання у зону правядзення аварыйна-выратавальных работ[12]. Аўтамабіль мае падвоеную сямімесцавую кабіну, укамплектаваны розным абсталяваннем для ліквідацыі надзвычайных сітуацый, у тым ліку аўтаномнымі стацыянарнай і пераноснай электрастанцыямі, гідрастанцыяй з камплектам гідраўлічнага абсталявання, аўтаномнай вадзяной помпай, зварачным абсталяваннем, вадалазным і горнавыратавальным рыштункам, кіслотастойкімі касцюмамі, маторнай васьмімясцовай лодкай, гідраўлічным кранам-маніпулятарам.
 
КрАЗ-6322 ПМ-В
  • КрАЗ-6322 ПМ-В (укр.: піротехнічна машина важкого типу) — машына размініравання. Кабіна — аднарадная, двухмесцавая, браніраваная, адпавядае класу абароны ПЗСА-4. За кабінай — скрыні для спецінструментаў і два запасныя колы. На месцы грузавой платформы ўсталяваны браніраваны адсек для перавозу выбухованебяспечных прадметаў. На задняй навісі рамы замацаваны кран-маніпулятар. Машына распрацавана для патрэб ДСНС Украіны, першы аўтамабіль пабудаваны ў 2017 годзе[13].

«Кальчуга-М» правіць

«Кальчуга-М» — комплекс кантролю радыёэлектроннай абстаноўкі.

Поўны склад комплексу ўключае адну цэнтральную і тры бакавыя станцыі «Кальчуга-М». Апаратура кожнай станцыі комплексу размешчана ў спецыяльных КУНГах, усталяваных на шасі аўтамабіляў КрАЗ[14].

Станцыя пасіўнага радыёлакацыйнага выяўлення і выведкі «Кальчуга»

РСЗА «Бастыён» правіць

 
РСЗА «Бастыён»-02

«Бастыён» — баявы комплекс рэактыўнай сіcтэмы залпавага агню ў складзе аўтамабіля-шасі КрАЗ-6322 і мадэрнізаванай артылерыйскай частцы РСЗА БМ-21 «Град». Мадэрнізацыя комплексаў ажыццяўляецца шляхам устаноўкі на новае шасі КрАЗ артылерыйскай частцы знятай з БМ-21, што знаходзіліся на захоўванні, або выведзеныя з баявога складу УС Украіны. Варыянт мадэрнізацыі распрацаваны Харкаўскім канструктарскім бюро машынабудавання імя Марозава. Капітальны рамонт артылерыйскай частцы БМ-21 і мантаж на новае аўтамабільнае шасі ажыццяўляе Шапятоўскі рамонтны завод[15].

Баявыя комплексы распрацаваны ў двух варыянтах: «Бастыён-01» на базе шасі КрАЗ-6322 і «Бастыён-02» на шасі КрАЗ-63221. Акрамя шасі, «Бастыён-02» адрозніваецца тым, што абсталяваны сістэмай хуткай перазарадкі і мае дадатковы боекамплект.

У 2010 годзе з'явіўся комплекс «Бастыён-03» — рэактыўная сістэма залпавага агню, якая складаецца з шасі КрАЗ-63221 і баявой часткі РСЗА «Ураган»[16].

Raptor МТТV, КрАЗ-6322 «Raptor» правіць

Raptor МТТV — аўтамашына са схаваным браніраваннем на базе КрАЗ-6322 «Салдат». Створаны Крамянчугскім аўтазаводам у супрацоўніцтве з канадскай кампаніяй «Streit Group». Быў прадэманстраваны ў 2007 годзе на выставе IDEX-2007 у Абу-Дабі.

Акрамя схаванага браніравання кабіны і асноўных агрэгатаў, асаблівасцю аўтамабіля быў схаваны пад тэнтам кузава бранемодуль для перавозкі 20 салдат, які забяспечваў ахову ад куль і аскепкаў, і даваў магчымасць праз байніцы весці агонь у адказ[17]. Забяспечвае абарону па стандарце CEN Level BR6[18].

 
КрАЗ-6322 «Raptor»

Штуршком для далейшага развіцця канцэпцыі Raptor МТТV стаў узброены канфлікт на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе. У параўнанні з узорам 2007 года, у прадстаўленага ў лістападзе 2014 года КрАЗ-6322 «Raptor» цалкам браніраваная кабіна і капот, усталяваная больш трывалая ахова паліўных бакаў і іншых агрэгатаў. Падвергліся змене і байніцы ў браніраваным кунгу. У аддзяленні дэсанту можа размясціцца 24 чалавека, пры неабходнасці яно можа быць знята з аўтамабіля і выкарыстана ў якасці стацыянарнага пункту абароны (блокпаста). Пастаўляецца на ўзбраенне Нацыянальнай гвардыі і Узброеных сілаў Украіны[19].

«Нептун» правіць

«Нептун» — украінскі берагавы супрацькарабельны ракетны комплекс. Акрамя пускавой устаноўкі на шасі КрАЗ-7634HE або Tatra ў склад комплекса ўваходзяць 3 машыны на шасі КрАЗ-63221: мабільны камандны пункт РКП-360, транспартна-зараджальная машына ТЗМ-360 і транспартная машына ТМ-360. Пры гэтым, камандная і зараджальная машыны мелі браніраваныя кабіны «Варта» вытворчасці прадпрыемства «Украінская бронетэхніка»  (укр.)[20].

Зноскі

  1. Грузовик КрАЗ-6322. Аплодировать стоя! // Грузовик Пресс : часопіс. — 2007. — № 06. (руск.)
  2. Получают первые грузовики Архівавана 24 кастрычніка 2014. // "Военно-промышленный курьер", № 10 (226) ад 12 сакавіка 2008 (руск.)
  3. Пам'ятна монета "КрАЗ 6322 "Солдат" вводиться в обіг з 26 грудня 2019 року (укр.). bank.gov.ua: Національний банк України (23 снежня 2019). Праверана 25 снежня 2019.
  4. АвтоКрАЗ в 2022 году начал поставки полноприводных шасси для украинской армии (руск.). autoconsulting.ua (19 студзеня 2022). Праверана 21 студзеня 2022.
  5. КрАЗ готов выпускать грузовики стандарта Евро 6 (руск.). autocentre.ua (27 чэрвеня 2019). Праверана 21 студзеня 2022.
  6. АвтоКрАЗ получил сертификат Евро 6 (руск.). autocentre.ua (22 кастрычніка 2019). Праверана 21 студзеня 2022.
  7. Старонка КрАЗ-6322-047 на афіцыйным сайце // autokraz.com.ua (укр.)
  8. Старонка КрАЗ-6322-056 на афіцыйным сайце // autokraz.com.ua (укр.)
  9. КрАЗы с двигателем Deutz для Южной Африки // Стальной характер. Корпоративный журнал холдинговой компании «АвтоКрАЗ» : часопіс. — 2012. — № 6. — С. 4. (руск.)
  10. Право руля! (руск.)(недаступная спасылка). АвтоБизнес // abw.by (9 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 27 студзеня 2022.
  11. http://uos.ua/produktsiya/avtomobilnaya-tehnika/176-kraz-63221-rieb-02-radist КрАЗ-63221 РЭБ-02 «Радист» // Государственное предприятие «Укроборонсервис». (руск.)
  12. КрАЗ-63221 САРМ-В - для любых чрезвычайных ситуаций // Стальной характер. Корпоративный журнал холдинговой компании «АвтоКрАЗ» : часопіс. — 2010. — № 4. — С. 11. (руск.)
  13. АвтоКрАЗ представив нову, більш функціональну, броньовану піротехнічну машину КрАЗ-6322 ПМ-В (укр.). ukrmilitary.com (30 кастрычніка 2017). Праверана 21 кастрычніка 2022.
  14. http://topaz.dn.ua/uk/product_kolchuga.html(недаступная спасылка) Комплекс кантролю радыёэлектроннай абстаноўкі "Кальчуга" // topaz.dn.ua — ПАТ "Топаз" (укр.)
  15. Украинская армия получит новые партии РСЗО "Бастион-01(02)" на шасси КрАЗ (руск.). АвтоБизнес // abw.by (7 верасня 2014). Праверана 27 студзеня 2022.(недаступная спасылка)
  16. В рядах военных КрАЗов прибыло! // Стальной характер. Корпоративный журнал холдинговой компании «АвтоКрАЗ» : часопіс. — 2010. — № 4. — С. 8. (руск.)
  17. Украинские броненосцы // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2013. — № 2 (103). — С. 86. (руск.)
  18. Armored Raptor APV-KRAZ Архівавана 23 лютага 2015. // STREIT Group (англ.)
  19. КрАЗ представил бронированный грузовик 6322 Raptor (руск.). autoconsulting.ua (21 лістапада 2014). Праверана 27 студзеня 2022.
  20. Украина создала ракетный комплекс "Нептун" на собственном шасси 8х8 (руск.). autoconsulting.ua (5 красавіка 2019). Праверана 21 студзеня 2022.

Літаратура правіць

  • Гоголев Л. Д., Левский В. К., Сазонов С. В. КрАЗ. Люди. Завод. Автомобили. — КрАЗ (эл. выданне), 2006. — 290 с. (руск.)
  • Автомобили КрАЗ-6322-02, КрАЗ-63221-02, КрАЗ-6446-02. Руководство по эксплуатации.. — Холдынгавая кампанія АўтаКрАЗ (эл. выданне). — 262 с. (руск.)
  • "КРАЗ-6322. Советское наследие". Легендарные грузовики СССР. МОДИМИО (№22). 2020. (руск.)

Спасылкі правіць

Гл. Таксама правіць