Кражэй

мястэчка ў Літве

Кражэй (літ.: Kražiai; традыцыйная беларуская назва — Кро́жы) — колішні горад, цяпер мястэчка ў Кяльмскім раёне Шаўляйскага павета Літвы, на рацэ Кражэнце. Адміністрацыйны цэнтр Кражэйскай сянюніі. Насельніцтва 784 чал. (2001). Знаходзяцца за 17 км на ўсход ад Кяльме, паміж Варнеем і Расяйнеем. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Мястэчка
Кражэй
літ.: Kražiai
Герб
Герб
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1385
Ранейшыя назвы
Крожы
Вышыня цэнтра
142 м
Насельніцтва
  • 570 чал. (2018)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-86026
Кражэй на карце Літвы
Кражэй (Літва)
Кражэй

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Крожы (Crase) датуецца 1253 годам; былі ў ліку розных зямельных уладанняў, падараваных Міндоўгам Тэўтонскаму ордэну[1]. З 1410 года з’яўляюцца звесткі пра Крожскую воласць. Каля 1421 года тут заснавалі касцёл.

З пачачтку XV стагоддзя Крожамі валодалі Кезгайлы, у 1549 годзе Станіслаў Кезгайла тытулаваўся «графам на Крожах». З 1554 года — ва ўладанні Завішаў і Шэметаў, з 1568 года — Радзівілаў.

 
Крожскі езуіцкі калегіум на малюнку 1840 года

У 1607 годзе жамойцкі біскуп Мельхіёр Гедройц запрасіў у Крожы езуітаў. З 1608 года ў горадзе працавала езуіцкая місія, а з 1618 года — калегіум. Пры калегіуме дзейнічаў тэатр. У 16291742 гадах у Крожах размяшчалася духоўная семінарыя Жамойцкага біскупства.

Захаваўся рэнесансны двухпавярховы будынак бурсы (інтэрната) езуіцкага калегіума, пабудаваны, як мяркуецца, у 1693 годзе. У калегіуме, затым у гімназіі на яго аснове выкладалі Мацей Казімір Сарбеўскі, Альберт Віюк-Каяловіч, Мацеюс Валанчус, Адам Крупскі; вучыліся Дыянізас Пашка, Сымонас Станявічус, Людвік Адам Юцэвіч.

У 1639 годзе тут заснавалі кляштар бенедыкцінак, у 1758 годзе — дом марыявітак.

У 1780 годзе атрымалі прывілей на таргі і кірмашы. Станам на 1790 год у Крожах было 160 двароў[2]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года — у складзе Літвы.

Насельніцтва правіць

  • 1897 — 1761 чал.
  • 1959 — 998 чал.
  • 2001 — 784 чал.

Турыстычная інфармацыя правіць

Славутасці правіць

  • Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі (1757—1763) і кляштар бенедыкцінак
  • Калегіум езуітаў (XVII ст.)

Страчаная спадчына правіць

  • Касцёл езуітаў (захаваліся падмуркі)

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць