Крайск
Крайск[1] (трансліт.: Krajsk, руск.: Крайск) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крайскага сельсавета.
Аграгарадок
Крайск
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў 1523 г. як уласнасць дзяцей Юрыя Зяновіча. У 1523 г. яго сыны Мікалай, Міхал і Георгій (Юрый) вялі спрэчку за бацькоўскія Крайск і Гаравец (Гараўцы), а ў 1526 г. яны запісалі дзесяціну з Крайска на карысць заснаванага імі касцёла ў родавым маёнтку Смаргонь. У 1567 г. мястэчка згадваецца ў попісе войска ВКЛ. У 1590 мястэчка і маёнтак Крайск, 22 дымы, 55 мяшчан, праваслаўная царква, млын, належаў віцебскаму ваяводзе Юрыю Насілоўскаму і яго жонцы Ядвізе Насілоўскай. У 1590 Ядвіга Насілоўская завяшчала Крайск свайму сыну Яну Осціку «двор з будованьем дворным, с пашней дворной, с гумном, з фольварком и быдлом, з ставы, млыны, с бояры и мещане в местечку Крайску, с поддаными людьми тяглыми и с их службами, и з огородниками и челядью дворною». Пайменна пералічаны ўсе падданыя, у тыс ліку 22 дыма (двара) мяшчан у мястэчку Крайск. У 1745 існавала праваслаўная драўляная Свята-Мікалаеўская царква. Да 1793 у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
З 1866 цэнтр воласці і праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы ў Вілейскім павеце Віленскай губерні, уласнасць памешчыкаў. У 1864 адкрыта народнае вучылішча. У 1867 — 159 жыхароў, у 1872 на месцы спаленай пабудавана новая праваслаўная Свята-Мікалаеўская царква. У 1885 у народным вучылішчы, вучыліся 66 дзяцей (54 хлопчыкі і 12 дзяўчынак). У 1886 — мястэчка, 6 двароў, 74 жыхары, валасное праўленне, 3 крамы, праваслаўная царква. У 1894 дзейнічала царкоўнапрыходская школа, працаваў вадзяны млын. У пачатку 20 ст. пабудаваны драўляны касцёл. У 1905 г. размяшчаліся валасное праўленне, урачэбны ўчастак, кватэра станавога прыстава, народнае вучылішча, казённая вінная крама, мяшчанскае праўленне. У 1912 г. працавала паштовае аддзяленне.
З 20.8.1924 г. цэнтр Крайскага сельсавета Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 131 двор, 629 жыхароў. У 1929 г. ў мястэчку арганізаваны калгасы «Чырвоная Беларусь» і «Чырвоны Кастрычнік», працавалі ваўначоска, шавецкая майстэрня, смалакурны завод, вадзяны млын. У 1941 — 85 двароў, 368 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 63 двары, загінула 112 жыхароў, 48 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 15 вяскоўцаў загінулі на фронце, 11 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 у Лагойскім раёне. У 1969 — 77 двароў, 250 жыхароў. На 1.1.2003 — 123 двары, 378 жыхароў. У вёсцы размешчаны цэнтральная сядзіба калгаса імя Будзённага, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, лясніцтва, магазін, Свята-Мікалаеўская царква.
Славутасці
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (2-я палова 19 ст.)
- Свята-Аляксееўская царква (1897)
- Яўрэйскія могілкі
Вядомыя асобы
правіць- Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч (1846—1915) — царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. — С. 438—439
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крайск